У «Графіці» адменены канцэрт N.R.M.
Канцэрт N.R.M. у клюбе «Графіці», які быў анансаваны на пятніцу 26 жніўня, адменены праз праблемы з электрычнасьцю. Днямі ў гэтым клюбе з-за тых жа праблем быў скасаваны выступ Зьмітра Вайцюшкевіча.
→57 музыкаў, пісьменьнікаў, актораў — у новым сьпісе забароненых
Ляпіс Трубяцкой, NRM, Neuro Dubel, Палац, Крама, Крамбамбуля, Naka, Вайцюшкевіч — у Сеціве зьявіўся новы сьпіс забароненых. Ён складаецца з 57 музыкантаў, гуртоў, пісьменьнікаў, актораў ды іншых культурных дзеячоў Беларусі, Расеі, Эўропы ды ЗША, якіх забаронена згадваць у дзяржаўных беларускіх мас-мэдыях. Нашы крыніцы ў адной зь дзяржаўных радыёстанцый не пацьвярджаюць пакуль такой інфармацыі.
→N.R.M. запісалі песьню ў падтрымку «Аўтарадыё» (аўдыё)
Гурт N.R.M. запісаў песьню, прысьвечаную нядаўна закрытаму «Аўтарадыё». У запісе песьні прыняла ўдзел праграмны дырэктар станцыі Ірына Львова.
Усе інтрыгі Рок-каранацыі ў адной
У «Рэактары» ўсё ж такі адбылася чарговая цырымонія «Рок-каранацыі». Галоўная музычная рок-падзея хутчэй нагадвала звычайны канцэрт, чым цырымонію са звыклымі для такой справы атрыбутамі. Зрэшты, такі фармат быў абвешчаны арганізатарамі загадзя. Казаць пра адсутнасьць інтрыгі было б няслушным. Цікава ж зірнуць на N.R.M. без Вольскага, даведацца, які калектыў стаў лепшым за апошнія 15 гадоў і, нарэшце, які альбом у сваёй калекцыі варта ўзяць у рамачку і павесіць на сьценку.
→N.R.M. без Лявона Вольскага?
Новы музычны сэзон году 2011 пачаўся з навіны пра вяртаньне N.R.M., аднак без Лявона Вольскага. Па словах Піта Паўлава, гурт рыхтуецца да выступа на бліжэйшай «Рок-каранацыі», а таксама адрадзіў рэпэтыцыі і пачаў запіс новага альбому без лідэра, які «сыйшоў у адпачынак». Для Лявона такі паварот стаў нечаканым. Сваё тлумачэньне абсурдовае падзеі музыка зрабіў у сацыяльных сетках лістом «Безь мяне».
Тры гады свабоднага палёту беларускай музыкі: Што зьмянілася?
Роўна тры гады таму адбылася гістарычная сустрэча забароненых беларускіх рок-музыкаў зь ідэолягам адміністрацыі прэзыдэнта Праляскоўскім. Тады, пасьля трох гадоў існаваньня таемных сьпісаў забароненых музыкаў, Аляксандар Кульлінковіч, Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч і Піт Паўлаў паспрабавалі разарваць заганнае кола адмененых канцэртаў і падпольных прэзэнтацый, дзеля чаго схадзілі на размову ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Праз тры гады «свабоды» Generation.bY вырашыў разабрацца, што сталася ў выніку таго лёсавызначальнага «паходу» і ці не шкадуюць музыкі аб зробленым.
→Рок-Каранацыя. Перазагрузка
У Менску адбылася 14-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў лепшым музыкам па выніках мінулага году «Рок-Каранацыя»-2009. Замест фармальнага і патаснага канцэрту, што было характэрна для мінулых цырымоній, публіка атрымала чатыры гадзіны актуальнай беларускай музыкі, гурты — 15 крыштальных карон, а сама музыка — перароджаную ў абноўленым фармаце прэмію. Атрымалася своеасаблівая спроба ўшанаваньня няіснай залі славы рок-н-ролу ў абпаленым беларускім Мэдзісан-Сквэр-Гардэне.
→Галоўная рок-карона, лепшы кліп і лепшы альбом 2009 году — у «Безь Білета»
У клюбе «Рэактар» завершылася
NRM перапоўніў «Рэактар»
NRM, які болей за год не ладзіў у Менску сольных клюбных выступаў, учора парадаваў прыхільнікаў вялікім канцэртам у «Рэактары». Распачаў выступ гурт у вобразе «Мроі» з праграмай, якую ўпершыню можна было пачуць летась на дваццатым «Басовішчы». Другая частка складалася з трэкаў розных альбомаў NRM, а таксама ўключала канцэртную прэзэнтацыю новай дзёрзкай песьні «Палітыка-паралітыка».
→«Палітыка-паралітыка»: N.R.M. прэзэнтуе новую песьню
Пасьля доўгага перапынку адзін з мастадонтаў беларускага року гурт N.R.M. запісаў новую песьню, якую з 5 па 7 лютага можна спампаваць с парталу TUT.BY. Першымі навінку — песьню «Палітыка-паралітыка» — у канцэртным выкананьні пачуюць наведнікі чаканага ў Беларусі больш чым год электрычнага канцэрту гурта.
→