У «Графіці» адменены канцэрт N.R.M.

Канцэрт N.R.M. у клюбе «Графіці», які быў анансаваны на пятніцу 26 жніўня, адменены праз праблемы з электрычнасьцю. Днямі ў гэтым клюбе з-за тых жа праблем быў скасаваны выступ Зьмітра Вайцюшкевіча.
→«Blues жыве ў Графіці» — па суботах
«Blues жыве ў Графіці» — рэгулярныя вечары блюзавай музыкі зь лепшымі прадстаўнікамі стыля ў Беларусі. «Блюз — гэта калі добраму чалавеку кепска», — сказаў аднойчы легендарны B.B.King. Супрацоўнікі паб-клюба «Графіці» запрашаюць падзяліць зь імі блюзавую асалоду ў незалежнасьці ад настрою. Добрай музыкі мусіць быць шмат!
→Афіша канцэртаў у менскім Graffiti на верасень 2010
Neuro Dubel, «Нагуаль», «Наеховичи» (Піцер), Libertad (Балівія), «Адыс Абеба», Зьміцер Вайцюшкевіч, джаз, блюз, рок, рэгі, дыджэі, растаманскія казкі, гульні ў мафію і кракадзіла — усё гэта і многае іншае ў праграме клюба «Графіці» на верасень 2010.
→Распачаты прыём заявак на Graffiti Open Music Fest 2

Graffiti Open Music Fest на ўсіх парах нясецца ў накірунку да фінішнай прамой, зараз барацьба ў самым разгары, хтосьці ўжо прарваўся наперад, хтосьці ўпаў на полі бою, але відавочна адно — ідэя апраўдала сябе і новыя імёны прабіліся на сцэну. Працэсам захапіліся ня толькі арганізатары, але й самі ўдзельнікі, іх прыхільнікі, выпадковыя гледачы і сябры журы. Скандалы, інтрыгі, расьсьледаваньні — новая кроў крочыць на музычную сцэну рашуча і экстрэмальна.
→Афіша канцэртаў у менскім паб-клюбе Graffiti на травень 2010
Neuro Dubel, Юра Дземідовіч, «Нагуаль», «Серебряная свадьба», Madera Hard Blues, «Мамкины бусы», «Гаротніца», Apple Tea, The UNB, гульні ў мафію і кракадзіла, прагляд фільмаў і паці па выходных — усё гэта і многае іншае ў праграме клюба «Графіці» на травень 2010.
