«Blues жыве ў Графіці» — па суботах

«Blues жыве ў Графіці» — рэгулярныя вечары блюзавай музыкі зь лепшымі прадстаўнікамі стыля ў Беларусі. «Блюз — гэта калі добраму чалавеку кепска», — сказаў аднойчы легендарны B.B.King. Супрацоўнікі паб-клюба «Графіці» запрашаюць падзяліць зь імі блюзавую асалоду ў незалежнасьці ад настрою. Добрай музыкі мусіць быць шмат!

23 кастрычніка — The Road Dogs

Гурт выконвае песьні на ангельскай, польскай і расейскай мовах, як кавэр-вэрсіі, так і ўласны аўтарскі матэрыял.

30 кастрычніка — Cross. B.Band з новай праграмай Blues with a feeling!

Калектыў выконвае бліскучы тэхаскі Блюз. Удзельнік фэстаў «Рок-Кола 2007», «Минск Блюз 2007», «VI, VIII Международный блюзовый фестиваль „Дельта Невы“» у Санкт-Пецярбургу 2008 і 2010 год. Каманда пасьпяхова канцэртуе па Беларусі і за яе межамі. Эмацыйны, пачуцьцёвы Блюз ад Cross B Band нікога не пакіне абыякавым.

6 лістапада — Long Way

Гурт утварыўся ў ліпені 2008 у Менску. Усе ўдзельнікі па-свойму змагаліся з жарсьцю да музыкі і доўга ня гралі, але, у рэшце, благая звычка ўзяла верх над музыкамі, а музыкі ўзялі ў рукі інструманты. Так зьявіўся калектыў, згаладалы па творчасьці.

13 лістапада — Madera Hard Blues

Не ідучы на повадзе ў мясцовых шкоднікаў-шоўбізнэсмэнаў «Мадэра Хард Блюз» ўвяла ў сваю праграму яшчэ больш нефарматныя творы. Нікога не баючыся, ні перад кім не сьцелючыся, рок-н-роліць сумленна, на злосьць і зайздрасьць назойлівым і бясталентным, дакучлівым да млоснасьці прыстасаванцам.

20 лістапада — The Road Dogs

27 лістапада — Cross. B.Band

Пачатак вечароў а 18:00
Пачатак выступаў а 19:00

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце паб-клуба: www.graffiti.by

Замова месцаў і дадатковая інфа: +375 (29) 77-999-18, +375 (29) 17-999-18, +375 (29) 613-95-06, ICQ: 531-07-353 / 165-650-843. Skype: diskoteq Google: diskoteq.

11:00, 20/10/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.