Распачаты прыём заявак на Graffiti Open Music Fest 2

Graffiti Open Music Fest на ўсіх парах нясецца ў накірунку да фінішнай прамой, зараз барацьба ў самым разгары, хтосьці ўжо прарваўся наперад, хтосьці ўпаў на полі бою, але відавочна адно — ідэя апраўдала сябе і новыя імёны прабіліся на сцэну. Працэсам захапіліся ня толькі арганізатары, але й самі ўдзельнікі, іх прыхільнікі, выпадковыя гледачы і сябры журы. Скандалы, інтрыгі, расьсьледаваньні — новая кроў крочыць на музычную сцэну рашуча і экстрэмальна.
→21.05.2010
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
