МЗС Літвы двойчы адмовіла ў візавай падтрымцы канцэрту Змітра Вайцюшкевіча, але выступ будзе

14 траўня Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць у Вільні канцэртную прэзентацыю альбома «Камета». У візавай падтрымцы МЗС Літвы гэтым разам адмовіла, але не маючы магчымасці выступаць на радзіме, выканаўца гатовы працаваць нават у такіх умовах, каб пабачыцца з беларускім гледачом.
→Вайцюшкевіч: «Усе, хто дбае пра Беларусь – на адным баку» (+слухаць новы альбом)

У інтэрнэце адбылася прэзентацыя новага альбома Змітра Вайцюшкевіча «Наша песня», які складаецца з 12 песень класікаў і сучасных беларускіх аўтараў. Усе кампазіцыі так ці інакш прысвечаныя тэме радзімы.
→
Зміцер Вайцюшкевіч здымае народны кліп на песню «Жыве Беларусь»

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў у сеціве студыйны запіс песні «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева і запрашае ўсіх ўзяць удзел у стварэнні «народнага» кліпа на яе.
→Зміцер Вайцюшкевіч упершыню заспявае для беларусаў у Вільні (+бясплатныя візы)

6 чэрвеня ў Вільні адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Змітра Вайцюшкевіча «Наша песня» – гэта будзе першы «выяздны» выступ артыста для беларускай публікі з бясплатнай візавай падтрымкай.
→Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў кліп да дня нараджэння Генадзя Бураўкіна

Першы афіцыйны кліп Змітра Вайцюшкевіча створаны на песню «Дачакайся, матуля», напісаную на словы Генадзя Бураўкіна.
→Вайцюшкевіч падпольна прэзентаваў у лазні альбом турэмнага шансону

Ідэя праекту належыць Генадзю Бураўкіну, які і напісаў большасць тэкстаў. Такім чынам шансон загучаў па-беларуску. Прэс-канферэнцыю, прысвечаную выхаду новага альбому «Варанок» Вайцюшкевіч сабраў у адпаведным месцы — у саўне. Журналістам да апошняга дня не паведамлялі дакладных каардынатаў прэзентацыі, ствараючы дадатковую пікантнасць сітуацыі, у якой альбом турэмнага шансону прэзентуе забаронены артыст.
→Канцэрт Вайцюшкевіча забаранілі таксама ў Воршы

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча быў запланаваны ў Воршы ў межах серыі імпрэзаў прысвечаных Дню народзінаў Караткевіча і мусіў адбыцца ў музеі пісьменніка. Але мясцовыя арганізатары даведаліся ўчора, што Вайцюшкевічу выступаць у іх нельга.
→У Полацку забаранілі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча

Чыноўнікі таксама намагаюцца звольніць дырэктарку Цэнтру рамёстваў, у якім мусіў адбыцца канцэрт Вайцюшкевіча.
→«Апошні золак» – вядомыя музыкі супраць смяротнага пакарання

На пачатку кастрычніка вядомыя беларускія музыкі прадставяць новы супольны праект «Апошні золак», у якім возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч ды іншыя выканаўцы.
→Новы Вайцюшкевіч – прывітанне з вар’ятні

Выйшаў у свет новы альбом Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra «Ваячак». Дыск запісаны на вершы польскага паэта Рафала Ваячака, а фотасесія да яго была зроблена ў беластоцкай вар’ятні.
→