«Быць як усе» — новы кліп «Без білета»

Гурт «Без билета» прэзэнтуе сёньня новы кліп на песьню «Быть как все» ў падтрымку альбому «Звезда». Правакацыйнае відэа ў жанры лякальнай постмадэрнісцкай драмы зьнятае маладым рэжысёрам Мітрыем Сямёнавым-Алейнікавым і яго камандай.
→Адрас — плянэта Зямля: новае відэа ад «Без Білета»

Гурт «Без Билета» прадстаўляе новае відэа «Адрес – планета Земля» ў падтрымку свайго пятага нумарнога альбома «Звезда». Кліп зьяўляецца працягам безьбілетных прыгод, якія пачаліся ў папярэднім роліку «Байканур 66».
→«Без Билета» зьбярэ Re:public двойчы

Гурт «Без Билета» завяршае працу над кліпам на песьню «Адрес – планета Земля», які будзе прадстаўлены публіцы на сьвяточных канцэртах 7 і 8 сакавіка ў менскім клюбе Re:Public. Рэжысёрам роліка стаў Мацей Сабураў.
→«Без Билета» запісалі песьню зь беларускім касманаўтам

Гурт «Без Билета» выклаў у Сеціва максы-сінгл «Адрес – планета Земля». Ён уключае кампазыцыю «Фотон-1» з унікальнай запісам перамоваў беларускага касманаўта Ўладзіміра Кавалёнка.
→«Без Білета» сабралі поўны Палац Спорту на прэзэнтацыі «Зоркі»

Пяць тысяч гледачоў наведалі 19 лістапада прэзэнтацыю новага альбому «безьбілетнікаў» «Звезда». Заля сьпявала, танчыла, адрывалася і стварала гісторыю разам з гуртом.
→У новым кліпе «Без Білета» вярнуліся ў летнія канікулы ў СССР

Гурт прадставіў новы кліп на песьню «Байконур 66» з новага альбому «Звезда», што мае выйсьці ў кастрычніку. «Той, хто раз у жыцьці бачыў кефір у шкляных бутэльках зь зялёным корачкам, хадзіў у відэасалён і зьбіраў мульцікі ад „Дональда“ — тым будзе асабліва блізкая гэтая кампазыцыя, — прадстаўляе лідэр „Без Билета“ Віталь Артыст. — Яна пра той час, калі мы былі падлеткамі і пра ўсё тое, што складала наша простае шчасьце».
→«Без Білета» прадставяць новы альбом «Зорка» ў Палацы спорту

«Без Білета» агучылі дэталі новага альбому — пятага студыйнага рэлізу гурта. Дыск з назовам «Зорка» выйдзе ў сьвет у кастрычніку. Прэзэнтацыя рэтра-футурыстычнага стварэньня гурта прызначаная на 19 лістапада ў менскім Палацы спорту. Канцэрт пройдзе ў Дзень Безьбілетніка 2011 і стане найбуйнейшым сольным выступам у гісторыі каманды.
→«Без Білета» дапоўнілі кліп «По ветру» міні-фільмам (+відэа)

Роўна праз 4 месяцы пасьля прэм’еры кліпа на песьню «По ветру» гурт «Без Білета» дапаўняе яго міні-фільмам «Давай не возвращаться». Рэжысёр Таня Кушнер прадставіла пашыраную вэрсію гісторыі галоўных гераінь кліпа ў шасьці хвілінах відэа без словаў і спэцэфэктаў.
→Зь Менску ў Афрыку на аншлягавым «Дні Безьбілетніка»

7 лістапада ў вялікай залі
На Дні Безьбілетніка разыграюць сапраўдную пуцёўку ў Афрыку

Гурт «Без Билета» штогод адзначае Дзень Безьбілетніка сольным канцэртам і падарункамі для прыхільнікаў. На гэты раз прызы будуць найбольш каштоўнымі. На выступе ў к/з «Мінск» будзе разыграная пуцёўка ў Афрыку на дваіх ад сяброў гурта турыстычнай агенцыі «Сойер». Таксама музыкі раздораць рэквізыт свайго кліпа «Всё сразу!» — 6 рознакаляровых дзьвярэй.
