«Без Білета» дапоўнілі кліп «По ветру» міні-фільмам (+відэа)
Роўна праз 4 месяцы пасьля прэм’еры кліпа на песьню «По ветру» гурт «Без Білета» дапаўняе яго міні-фільмам «Давай не возвращаться». Рэжысёр Таня Кушнер прадставіла пашыраную вэрсію гісторыі галоўных гераінь кліпа ў шасьці хвілінах відэа без словаў і спэцэфэктаў.
У
«Як часта бывае, мы зьнялі значна больш матэрыялу, чым гэтага патрабавалася для кліпа, — распавядае Таня Кушнер. — У музычных відэа, як правіла, занадта кароткая і рытмічная нарэзка кадраў. Мне захацелася сабраць гісторыю „По ветру“ ў больш спакойным тэмпе і ўжо не пад музыку песьні. Для мяне гэта першы такі экспэрымэнт. Спадзяюся, слухачы „Без Білета“ знойдуць нешта цікавае для сябе ў гэтым
міні-фільме ».
На сэрвісе YouTube кліп «По ветру» да цяперашняга моманту набраў больш за 18 тысяч праглядаў з суадносінамі станоўчых і адмоўных ацэнак — 97 да 0. Высока ацанілі «По ветру» і спецыялісты. Так, расейскі крытык Арцемій Троіцкі адабраў яго для сваёй аўтарскай перадачы на канале Style TV.
«Выдатна, рабяты! Жадаю вам усім вялікіх творчых посьпехаў!» — заявіў Троіцкі ў эфіры. А Тані Кушнер пажадаў «
калі-небудзь зьняць свайго «Андрэя Рублёва», «Люстэрка», «Сталкера» або «Ахвярапрынашэньне».
«По ветру» мае ўсе шанцы быць прызнаным лепшым кліпам у гісторыі гурта. Адпаведныя «выбары» праходзяць зараз на «безьбілетнай» старонцы ў Facebook. З 2002 года экранізавана ўжо 20 песень «Без Білета». Пераможца