«Без Билета» запісалі песьню зь беларускім касманаўтам

Гурт «Без Билета» выклаў у Сеціва максы-сінгл «Адрес – планета Земля». Ён уключае кампазыцыю «Фотон-1» з унікальнай запісам перамоваў беларускага касманаўта Ўладзіміра Кавалёнка.

Без Билета

Уладзімір Кавалёнак — беларускі і савецкі касманаўт, выхадзец Крупскага раёна Менскай вобласьці, які зьдзейсьніў 3 палёты ў космас. У чэрвені 1978 года падчас знаходжаньня на арбітальнай станцыі «Салют-6» ён назіраў неапазнаны лятаючы аб'ект, аб чым паведаміў у Цэнтар кіраваньня палётамі. Аўдыёзапіс гэтага ўнікальнага дакладу і лёг у аснову кампазыцыі, а асабісты пазыўны Кавалёнка (Фатон-1) стаў яе назвай.

«Мы гэтую гісторыю зразумелі, як кантакт з пазаземнай цывілізацыяй. Самі касманаўты кажуць, што такіх выпадкаў было шмат, але большасьць так і засталася пад грыфам "сакрэтна", — распавёў Віталь Артыст. — Фота Ўладзіміра Кавалёнка з аўтографам калісьці стаяла на стале ў маіх бабулі і дзядулі, я вельмі любіў яго разглядаць. Ён падарыў яе, калі прыяжджаў у Вілейку на сустрэчу з жыхарамі горада. Так што гэтая кампазыцыя — яшчэ адзін прыемны момант творчага ўзьяднаньня зь дзіцячымі ўспамінамі».

Акрамя «Фатону-1» у максы-сінгл «Без Билета» ўвайшлі новыя вэрсіі песень «Адрес – планета Земля», «Музыка – это жизнь», «Звезда» з альбома «Звезда» — самага пасьпяховага дыска ў гісторыі гурта, прэзэнтацыя якога сабрала аншляг у менскім Палацы Спорту. Дарэчы, па просьбах прыхільнікаў будучы сьвяточны канцэрт «Без Билета» ў Менску стане падвойным — музыкі выступяць у Re:public ня толькі 7, але і 8 сакавіка.

Без Билета

Спампаваць максы-сінгл і, пры жаданьні, аддзячыць музыкаў 

Квіткі на менскі канцэрт ад 95 да 250 тыс. Таксама гурт наведае і іншыя беларускія гарады: 1 сакавіка – Гомель, 3 сакавіка – Віцебск, 4 сакавіка – Магілёў. А на бліжэйшых выходных музыкі выступяць у Санкт-Пецярбургу і Маскве.

13:00, 23/02/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0711 seconds.