Беларус праехаў аўтастопам усю Афрыку

Аляксей Язылец, беларускі студэнт у Польшчы, праехаў аўтаспынам усю Афрыку, каб наведаць чэмпіянат сьвету па футболе, што праходзіў на самым краі кантынэнту. Агулам 24-гадовы беларускі вандроўнік наведаў 77 краін сьвету, зладзіўшы пры гэтым кругасьветную вандроўку.
→Чытаць Афрыку па-беларуску

Інтэрнэт-часопіс «ПрайдзіСвет» выдаў нумар, прысьвечаны афрыканскай літаратуры і літаратуры пра Афрыку «Finis Africae». У перакладзе на беларускую прадстаўленыя творы прозы і паэзіі так ці інакш зьвязаныя з «чорным кантынэнтам». Яшчэ адна адметнасьць — першыя беларускія пераклады з мовы афрыкаанс.
→На Дні Безьбілетніка разыграюць сапраўдную пуцёўку ў Афрыку

Гурт «Без Билета» штогод адзначае Дзень Безьбілетніка сольным канцэртам і падарункамі для прыхільнікаў. На гэты раз прызы будуць найбольш каштоўнымі. На выступе ў к/з «Мінск» будзе разыграная пуцёўка ў Афрыку на дваіх ад сяброў гурта турыстычнай агенцыі «Сойер». Таксама музыкі раздораць рэквізыт свайго кліпа «Всё сразу!» — 6 рознакаляровых дзьвярэй.
