«Прывід аўтара»: выйшаў 13-ы нумар часопіса «ПрайдзіСвет»

У новым нумары інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» змешчаныя творы такіх знаных класікаў сусветнай літаратуры, як Франц Кафка, Джордж Оруэл, Чэслаў Мілаш, Жузэ Сарамагу, Эдгар Алан По, Томас Стэрнз Эліят, Іосіф Бродскі і інш.
→Art Detected — новы «дэтэктыўны» нумар «ПрайдзіСьвету»

«Art Detected» — пад такой назвай выйшаў дзевяты нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».
Стваральнікі выданьня паспрабавалі ня толькі аспрэчыць думку, што дэтэктыў — нізкі жанр, але і на прыкладзе новага нумару прадэманстраваць: крымінальныя гісторыі бываюць цікавыя і запатрабаваныя інтэлектуаламі. Больш за тое, адзін з аўтараў нумару Даніэль Клугер сьцьвярджае: гэта самы ўзвышаны і нават самы паэтычны літаратурны жанр.
→Чытаць Афрыку па-беларуску

Інтэрнэт-часопіс «ПрайдзіСвет» выдаў нумар, прысьвечаны афрыканскай літаратуры і літаратуры пра Афрыку «Finis Africae». У перакладзе на беларускую прадстаўленыя творы прозы і паэзіі так ці інакш зьвязаныя з «чорным кантынэнтам». Яшчэ адна адметнасьць — першыя беларускія пераклады з мовы афрыкаанс.
→Маладая літаратура і літаратура маладосьці: конкурс мастацкага перакладу
Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў чарговым конкурсе мастацкага перакладу.
→Ад Хэлаўіна да Калядаў: трэці нумар часопіса «ПрайдзіСвет»

Выйшаў трэці нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». У нумары прадстаўленыя творы 38 аўтараў, перакладзеныя з 11 моваў, у тым ліку японскай і румынскай, якія дадаліся на сайт менавіта ў гэтым нумары.
→