Rahis прэзентаваў кліп «Грэй мяне» пра астранома Віктара Малышчыца, які фатаграфуе начамі зоркі
Гурт Rahis прэзентуе кліп на песню «Грэй мяне» з новага альбому «Паміж сонцам і хмарамі». У цэнтры сюжэта дэбютнага відэа Rahis – вядомы беларускі астраном-фатограф Віктар Малышчыц.
→Крыклівая і задорная «Эўропа» Рахісаў – трагедыя і міф
«Але як так выйшла, што праз столькі гадоў мы дагэтуль жывём на мяжы паміж Еўропай і не-Еўропай? Што тады пакаленне Y, калі Еўропа – толькі міф? І чаму лепшае, што мы навучыліся рабіць па-еўрапейску – гэта спажываць?» – Алесь Герасіменка піша пра 10 год песні «Эўропа» гурта Rahis, якая выйшла ў студыйным запісе толькі цяпер.
→Rahis прэзентаваў альбом «Памiж сонцам i хмарамi» пра асаблівасці доўгага беларускага gap year
Гурт Rahis роўна праз 5 год пасля прэзентацыі свайго першага альбому выпусціў у сеціва новую працу «Паміж сонцам і хмарамі», якая прысвечаная пераломным перыядам у развіцці маладога арганізма.
→Rahis анансуе новы альбом сінглам «Эўропа» ў 20-ю гадавіну падзеі, якая развярнула Беларусь на ўсход
Перад выхадам новага альбому «Паміж сонцам і хмарамі» гурт Rahis прэзентуе ў сеціве сінгл «Эўропа» ў дзень, калі 20 год таму быў праведзены рэферэндум, які рэзка змяніў гісторыю незалежнай Беларусі ў адваротны бок.
→Rahis i Amaroka выступяць супраць візаў
Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» запрашае 8 снежня на бясплатны канцэрт гуртоў Rahis i Amaroka ў паб-клубе «Графіці».
→Акустыка падчас зімы ад Rahis, Band A і Kivacz Fuko
Пасьля доўгага перапынку гурт Rahis ізноў на сцэне. З самага пачатку — з акустыкі — аўтары песень, шмат якія вывучаныя прыхільнікамі і сталі амаль народнымі, пачынаюць новую старонку ў жыцьці калектыву. Зоркі кватэрнікаў і вялікіх фэстаў 8 сьнежня ва ўтульных сьценах клюба «Графіці» выканаюць старыя гіты з альбому «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» і іншыя ўлюбёныя песьні.
→Як на гістфаку музыкай восень рухалі
27 кастрычніка ў актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбыўся дабрачынны канцэрт «Рухай восень!». У імпрэзе ўзялі ўдзел гурты Re1ikt, «Гаротніца», Rahis, ZnaRock, а таксама Тацяна Беланогая і паэт Андрэй Хадановіч. Атмасфэру студэнцкай вечарыны адчулі і мы і перадаем у фотарэпартажы.
→«НезвыЧАЙная сустрэча» з Rahis’ам у аўторак
2 лістапада ў межах праекту «TEA+ART — незвыЧАЙныя сустрэчы» адбудзецца цікавая сустрэча-размова з гуртом Rahis.
→Музычная прабежка з нагоды глябальнага пацяпленьня
Міні-фэстываль «Глябальнае пацяпленьне» ўжо ў другі раз прайшоў у Менску — 18 чэрвеня ў клюбе «Рэактар». Ініцыятарка фэсту Стася з гурта «По глазам» літаральна бегала ўвесь вечар з залі-у-грымёрку-на-сцэну, прадстаўляючы сваіх сяброў — удзельнікаў фэстывалю, апрануўшы для зручнасьці не глямурную канцэртную сукенку ў паетках, а зручныя спартовыя нагавіцы ды майку. Гурты The Pure, Rahis, Rockkeepers, «По Глазам» і Litesound — у фотарэпартажы Generation.by.
→Гурт Rahis запісаў першы альбом у выглядзе студэнцкага сшытку
«Сшытак з тэкстамі ў малюнках» — з такім назовам сёньня на Generation.by выкладзены першы студыйны альбом гурта Rahis, вядомага па канцэртах, кватэрніках і акустычных запісах «хатняй» якасьці.
«„Мы шмат ужо сьпявалі...“ і нарэшце запісалі! Альбом, пра які мы марылі яшчэ ў студэнцкія часы, нарэшце гатовы. Намаганьняў і часу, якія былі ўкладзеныя ў яго стварэньне, камусьці магло б хапіць і на два з паловай альбомы. Наш першы альбом мы выпускаем толькі і менавіта зараз», — распавядае пра працу адзін зь лідэраў гурта Зьміцер Язьвінскі.
→