Акустыка падчас зімы ад Rahis, Band A і Kivacz Fuko

Пасьля доўгага перапынку гурт Rahis ізноў на сцэне. З самага пачатку — з акустыкі — аўтары песень, шмат якія вывучаныя прыхільнікамі і сталі амаль народнымі, пачынаюць новую старонку ў жыцьці калектыву. Зоркі кватэрнікаў і вялікіх фэстаў 8 сьнежня ва ўтульных сьценах клюба «Графіці» выканаюць старыя гіты з альбому «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» і іншыя ўлюбёныя песьні.

rahis

Спампаваць трэкі гурта можна з rahis.generation.by.

Дапамогуць стварыць хатнюю атмасфэру гурт Зьмітра Казлоўскага «Kivacz Fuko» і акустычны «Band A» — сябры і проста добрыя каманды, што вырасьлі з бардаўскіх праектаў у сапраўдны беларускі рок.

8 сьнежня, 19.00, клюб «Графіці», зав. Калініна 16. 

Месцы: 30 000. Інфалінія: +375 (25/29/33) 6384444.

09:45, 06/12/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.