«НезвыЧАЙная сустрэча» з Rahis’ам у аўторак

2 лістапада ў межах праекту «TEA+ART — незвыЧАЙныя сустрэчы» адбудзецца цікавая сустрэча-размова з гуртом Rahis.

Rahis Рахіс

Гурта Rahis існуе даўно і надоўга. Зьміцер і Дзяніс, якія пазнаёміліся ў час навучаньня на геаграфічна-біялягічным факультэце ў «педзе», пачалі граць яшчэ на другім курсе.

Слова Rahis у перакладзе з лацінскай значыць «чаранок складанага ліста». А так як хлопцы былі «батанікамі», назва прыйшлася вельмі ў тэму. 

«Каб наглядна зразумець, што такое Rahis, уявіце хвосьцік каштана з лісьцікамі. Усе яны — часткі адзінага цэлага. Такім чынам, Rahis — гэта тое, што аб’ядноўвае нас», — кажуць музыкі.

«Сшытак з тэкстамі Ў малюнках», — з такой назвай на Generation.bY выкладзены першы студыйны альбом гурту. Новыя матэрыялы там сьплеценыя зь вядомымі па канцэртах, кватэрнікам і акустычным запісам «хатняй» якасьці кампазыцыямі.

Пра гэта ўсё, а таксама пра ўсё іншае можна распытаць і пачуць на сустрэчы з гуртом, якая пройдзе 2 лістапада, у аўторак

Заяўляйцеся!

У сувязі з абмежаванай колькасьцю месцаў вядзецца папярэдні запіс удзельнікаў па нумарох: +375 29 6450612 і +375 29 6559616 і зьбіраецца ўнёсак.

Аўтары праекта:

  • Алёна Вялічка (чайная вядучая, журналістка, каардынатарка адукацыйных праграмаў).
  • Тата Краўцова (культуроляг, арт-мэнэджэр, удзельніца фольк-гурта «Гуда»).
  • НезвыЧАЙныея сустрэчы праходзяць у краме «Чайны ліст» з 18.30 да 21.00 па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 32.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0653 seconds.