Хто з кіроўцаў падтрымае «Сусьветны дзень без аўтамабіля»?
Праезд у грамадзкім транспарце для беларускіх кіроўцаў у Дзень без аўтамабіля — 22 верасьня — будзе бясплатным, паведамляюць беларускія чыноўнікі. Паказваеш правы і тэхпашпарт на аўто і едзеш у тралейбусе бясплатна. Папулярная ў сьвеце акцыя — на дзень адмовіцца ад паездак на аўто — ужо сёмы год папулярызуецца ў Менску нефармальнымі ініцыятывамі і трэці год — уладамі.
Мы азірнуліся вакол і апыталі кіроўцаў: музыкаў і дактароў, крэатыўшчыкаў і фатографаў — ці падтрымаюць яны акцыю і як.
Абрана лепшая дзесятка рэклямных герояў ЗША
Нью-ёркская кампанія Marketing Evaluations апублікавала рэйтынг Q-Score самых улюбёных герояў амэрыканскіх рэклямных ролікаў. Агулам разглядаліся больш за 600 пэрсанажаў, якія рэпрэзэнтавалі тавары, тэлепраграмы, брэнды і гэтак далей. Глядзім 10 пераможцаў і чытаем камэнтары беларускага капірайтэра Ўлада Савельева.
→