Цуды беларускай казкі ў малюнках
На запраўках па ўсёй Беларусі мінулай ноччу адбываліся чароўныя пераўтварэньні. На Менскім моры зьнікае папуляцыя залатых рыбак. Цуды беларускай казкі ў малюнках.
→Большасьць навучэнцаў аўташколаў — дзяўчаты
Каля 70% навучэнцаў беларускіх аўташколаў — дзяўчаты. А таксама многія з тых, хто атрымаў правы ў мінулым годзе, у бліжэйшыя тры гады не зьбіраецца сядаць за руль.
→Хто з кіроўцаў падтрымае «Сусьветны дзень без аўтамабіля»?
Праезд у грамадзкім транспарце для беларускіх кіроўцаў у Дзень без аўтамабіля — 22 верасьня — будзе бясплатным, паведамляюць беларускія чыноўнікі. Паказваеш правы і тэхпашпарт на аўто і едзеш у тралейбусе бясплатна. Папулярная ў сьвеце акцыя — на дзень адмовіцца ад паездак на аўто — ужо сёмы год папулярызуецца ў Менску нефармальнымі ініцыятывамі і трэці год — уладамі.
Мы азірнуліся вакол і апыталі кіроўцаў: музыкаў і дактароў, крэатыўшчыкаў і фатографаў — ці падтрымаюць яны акцыю і як.
Усталяваны новы сусьветны рэкорд хуткасьці
Электрамабіль Venturi Buckeye Bullet усталяваў новы рэкорд сярэдняй хуткасьці на сушы — 495 км/г! Гістарычная падзея адбылася 24 жніўня. Новае аўто пабудаванае ў ЗША з дапамогай кампаніі з Манака.
«Гэта мы, а гэта яны» — у аўташколу за правамі
«Пайшлі вучыцца на правы!» — не спыняўся агітаваць мяне ісьці ў аўташколу сябар. Але знаходзілася тысяча справаў да таго, як патраціць дзень-два на мэдыцынскую даведку, абраць аўташколу і знайсьці час на заняткі. Відавочна было адно: правы патрэбныя, і ўсе знаёмыя вакол ці вучацца, ці ў стане пошуку аўташколы. Зь сябрам я тады так і не запісалася, але ўжо гэтай восеньню — роўна тры месяцы таму падала дакуманты і пачула запаветнае: «На выходных бярыце сшытак, асадку і пачынайце вучыцца». Наперадзе чакалі загружаныя навучаньнем выходныя, знаёмства зь інструктарам і першы выезд на менскія дарогі, а на выніку — іспыты ў ДАІ. Тры месяцы аўташкольнага жыцьця — у артыкуле.
→«Дайце яшчэ 100!»: Generation.bY адсьвяткаваў юбілейны «Аўторак добрых людзей»
Клюб «Графіці» вытрымаў накал жарсьцяў, музыкі, камунікацыяў і імправізацыяў «100-га Аўторку добрых людзей» Generation.bY 9 чэрвеня. Юбілейны 100-ы і першы клюбны аўторак прайшоў пад выступы «аўторкаўцаў»: Band A, Vinsent, Rahis i IQ48, з узгадкамі самых запамінальных аўторкаў, праглядам фотак, абдыманкамі, танцамі і віншаванкамі.
→«А гэты аўторак аўторкавы?»: Generation.bY сьвяткуе 100-ы Аўторак добрых людзей
«А гэты аўторак аўторкавы?» — пытаньне, якое звычайнага чалавека можа паставіць у ступар, але не «аўторкаўцаў». Калі мінулай восеньню я пачула такое пытаньне ў Бэрліне ад немца (прывет, Тобі!), я зразумела, што традыцыя офлайнаў Generation.bY ужо ня толькі беларуская. Стэрэатыпы, чуткі, байкі — вакол аўторкаў іх шмат. Ня буду іх выкрываць і распавядаць усю праўду:) Традыцыя «Аўторкаў добрых людзей» распачалася 4 гады таму. Наступны аўторак — аўторкавы, юбілейны, № 100.
→У Крым на аўто: 3200 кілямэтраў ці ўражаньні з задняга сядзеньня аўтамабіля
З набліжэньнем лета ўсё актыўней праглядаюцца маршруты, куды павандраваць гэтым разам. Крым не навінка для беларусаў. І мы там бывалі ня раз. Але мінулым летам мы выправіліся не на сваіх дваіх і не на цягніках. А ўпершыню на аўто. Пералапацілі Сеціва ў пошуках парадаў і ехалі туды, можна сказаць, зь імунітэтам. Але досьвед вандроўкі паказаў: вучыцца на чужых памылках добра, але магчымасьцяў ва Ўкраіне і для сваіх адкрыцьцяў хапае. У артыкуле – практычныя занатоўкі з аўтавандроўкі ў Крым і ўражаньні з першай доўгай вандроўкі (3200 км) вачыма чалавека з задняга сядзеньня аўто.
→Аўтамабіль для пакаленьня Твітэру
Карпарацыя Ford спадзяецца прадаваць сваю новую мадэль Fiesta ў ЗША з дапамогаю блогаў, Twitter і Facebook. Ствараць кантэнт у сацыяльных сетках будуць не рэклямісты, а звычайныя людзі, якія былі адабраныя для ўдзелу ў кампаніі пад назовам «Fiesta Movement».
→26 «аўторкаў»: 2008 год у традыцыйных афлайнах Generation.bY — «Аўторках добрых людзей»
Шумная тусоўка Generation.bY па аўторках сэзону 2008-га была заўважаная ў кавярнях «Крыніца», «Абрыкос», «Піўны бар», CityBar, «Ля ратушы», «Акварыюм», «Госьці», на берагох Сьвіслачы ў розных месцах Менску, на трубе за Макдакам, на панікоўцы і нават на беразе Чорнага мора і ў розных гарадох Эўропы. Напрыканцы году — фотакалаж з аўторкаў 2008-га і спасылкі на фота з самых яркіх «Аўторкаў добрых людзей» гэтага году.
→