«Дайце яшчэ 100!»: Generation.bY адсьвяткаваў юбілейны «Аўторак добрых людзей»
Клюб «Графіці» вытрымаў накал жарсьцяў, музыкі, камунікацыяў і імправізацыяў «100-га Аўторку добрых людзей» Generation.bY 9 чэрвеня. Юбілейны 100-ы і першы клюбны аўторак прайшоў пад выступы «аўторкаўцаў»: Band A, Vinsent, Rahis i IQ48, з узгадкамі самых запамінальных аўторкаў, праглядам фотак, абдыманкамі, танцамі і віншаванкамі.
→«А гэты аўторак аўторкавы?»: Generation.bY сьвяткуе 100-ы Аўторак добрых людзей
«А гэты аўторак аўторкавы?» — пытаньне, якое звычайнага чалавека можа паставіць у ступар, але не «аўторкаўцаў». Калі мінулай восеньню я пачула такое пытаньне ў Бэрліне ад немца (прывет, Тобі!), я зразумела, што традыцыя офлайнаў Generation.bY ужо ня толькі беларуская. Стэрэатыпы, чуткі, байкі — вакол аўторкаў іх шмат. Ня буду іх выкрываць і распавядаць усю праўду:) Традыцыя «Аўторкаў добрых людзей» распачалася 4 гады таму. Наступны аўторак — аўторкавы, юбілейны, № 100.
→26 «аўторкаў»: 2008 год у традыцыйных афлайнах Generation.bY — «Аўторках добрых людзей»
Шумная тусоўка Generation.bY па аўторках сэзону 2008-га была заўважаная ў кавярнях «Крыніца», «Абрыкос», «Піўны бар», CityBar, «Ля ратушы», «Акварыюм», «Госьці», на берагох Сьвіслачы ў розных месцах Менску, на трубе за Макдакам, на панікоўцы і нават на беразе Чорнага мора і ў розных гарадох Эўропы. Напрыканцы году — фотакалаж з аўторкаў 2008-га і спасылкі на фота з самых яркіх «Аўторкаў добрых людзей» гэтага году.
→Летнія фотаблогі з традыцыйных аўторкаў добрых людзей: каханьне, музыка, адпачынак
На лета 2008 прыпадае шэсьць традыцыйных аўторкаў Generation.bY. Фотаблогі з трох апошніх тут і зараз.
→