Усталяваны новы сусьветны рэкорд хуткасьці

Электрамабіль Venturi Buckeye Bullet усталяваў новы рэкорд сярэдняй хуткасьці на сушы — 495 км/г! Гістарычная падзея адбылася 24 жніўня, паведамляе Wired. Новае аўто пабудаванае ў ЗША з дапамогай кампаніі з Манака.
Выпрабаваньне Bullet прайшло на дне высахлага возера ў штаце Юта. Прафэсійны кіроўца Роджэр Шроер на пачатку разагнаўся да 468 км/г, а на трэці праезд хуткасьць дасягнула 495 км/г. Магчыма, можна было дасягнуць і яшчэ большага выніку, аднак паляцела шчапленьне.
Каментары праз FACEBOOK