Клуб Re:Public распачынае серыю канцэртаў «Re:Live»
IQ48, :B:N:, Pomidor/OFF у супольным канцэрце «Old School Minsk» 21 жніўня ў клубе Re: Public.
→Правакацыйныя эсэ пра беларускіх класікаў
Пабачыў свет «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — зборнік правакацыйных эсэ пра беларускіх класікаў. Пачынаючы з сакавіка на хвалях Радыё Свабода штосуботу гучалі эсэ, якія выклікалі безліч жарсцяў у байнэце. І дзіва што — аўтар наважыўся замахнуцца на святое святых беларускай літаратуры — на «глухога да паэзіі» Янку Купалу, што не магло прайсці незаўважаным і ператварылася ў сапраўдны скандал, які прывёў да рашэння Бахарэвіча выйсці з Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Аднак для шматлікіх чытачоў новай генерацыі, якім дзіўна чытаць мары пра камунізм і пра тое, як «цвёрда трымаўся юнак на дапросе», заўвагі Бахарэвіча падаюцца цалкам слушнымі.
→Анімаваная гісторыя Беларусі
На выходных у Сеціве зьявіўся анімацыйны ролік пра шматвяковую гісторыю Беларусі. «Шалёны народ» — вынік творчай супрацы рэклямістаў, аніматараў ды музыкаў у межах кампаніі «Будзьма беларусамі». Гісторыя не памяркоўных, а шалёных беларусаў пралятае на адным дыханьні за 5 хвілінаў, хоць праца над фільмам заняла амаль год.
→Лявон Вольскі і перадвыбарчая клясыка
Добры і правільны канцэрт зь лепшымі беларускімі поп-рокавымі зоркамі на заднім фоне і Лявонам Вольскім ва ўсім белым на вастрыі падзей — з пункту гледжаньня камэрцыйнага посьпеху рашэньне бясконца правільнае. І тым ня менш арганізатары вырашылі падкінуць дадатковай саланаватасьці ў згатаваную па даўнім рэцэпце музычную салату, анансаваўшы канцэрт за 3 дні да прэзыдэнцкіх выбараў, ну, і заадно, за 8 дзён да Калядаў.
→«У нескладовае»: экспрэс Менск-Масква
Мегамалады і настолькі ж амбіцыйны праект «У нескладовае» даў свой першы вялікі канцэрт на беларускай зямлі. На сцэне «Рэактару» зь цяжкасьцю знайшлося месца для ўсяго зорнага складу «Ў», нягледзячы на тое, што на сёньняшні выступ даехалі ня ўсе заяўленыя вакалісты. Галоўным лёзунгам вечару стала «На Маскву!», а асноўным пытаньнем — колькі яшчэ разоў усе гэтыя славутыя воіны мікрафону змогуць сабрацца разам?
→Антыкрызыснае Басовішча
Фэстываль Басовішча 20-ы раз прыйшоў у Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Гэты фэст запомніцца ня толькі як юбілейны, але і чарговы раз абноўленай камандай арганізатараў з БАСу, адсутнасьцю конкурснай часткі для маладых гуртоў і, нарэшце, антыкрызыснай сьціпласьцю. Што значыць Басовішча для некалькіх пакаленьняў беларускіх музыкаў і слухачоў, што было з фэстам і, галоўнае, што будзе? Ніякай аналітыкі ў рэпартажы Generation.bY.
→Вялікі фотарэпартаж з Басовішча-2008
Сёлета Басовішча адбылося ўжо ў 19-ы раз. Арганізатары фэстывалю яшчэ прыходзяць у сябе пасьля месяцаў падрыхтоўкі, але ўжо задумваюцца пра юбілейнае Басовішча наступнага году. Сёлетні ж фэст выйшаў традыцыйна ўтульным. Крыху меншы за мінулагодні па часе і па колькасьці наведнікаў. Аднак ня менш цікавы і значны. Узгадаць альбо пазнаёміцца з Басовішчам-2008 можна ў 20 тэматычных рэпартажах і 283 фотаздымках ад GenerationBY.
→IQ48, B:N і Zet Family: «Big Friends’ Party» прайшла ў Менску
«Вітайце, IQ у хаце!», а дакладней у «Гудвіне». А таксама B:N і загадкавы Zet Family з вакалам Сашы Ракаўца. Паўгадзіны на ўваходзе, каб прабрацца праз густую чаргу ў клюб. Што было 24 лютага на вялікай сяброўскай паці — у фотарэпартажы Generation.bY.
→«Народны альбом» адсьвяткаваў юбілей
Простыя словы, простыя рэчы, а «Народны альбом» ужо адсьвяткаваў 10 год. Юбілей, сьвята, але пасьля такога канцэрту хочацца сказаць адно: усё толькі пачынаецца! На імпрэзе было столькі выбітных людзей, што бліскавіцы фотакамэраў не заціхалі ні ў фае, ні ў залі, ні ў грымёрцы. А калі б музыкі давалі аўтографы адной асадкай — яна б дакладна «сьпісалася».
→Песьні Свабоды ўжывую на вялікім канцэрце 25 жніўня
25 жніўня, а 18-й гадзіне ў Менску на пл. Бангалор пачнецца канцэрт, у якім возьмуць удзел N.R.M., Крама, Tav.Mauzer, Памідор/OFF, PLAN, Band A ды іншыя гурты. Сёньня арганізатары ўрэшце атрымалі дазвол ад гарвыканкаму.
→