Анімаваная гісторыя Беларусі
На выходных у Сеціве зьявіўся анімацыйны ролік пра шматвяковую гісторыю Беларусі. «Шалёны народ» — вынік творчай супрацы рэклямістаў, аніматараў ды музыкаў у межах кампаніі «Будзьма беларусамі». Гісторыя не памяркоўных, а шалёных беларусаў пралятае на адным дыханьні за 5 хвілінаў, хоць праца над фільмам заняла амаль год.
Стваральнікам давялося добра падцягнуць уласныя веды па гісторыі Беларусі ды пакорпацца ў архівах, каб уціснуць цэлыя стагодзьдзі ў яркія сэкунды, а часам у некалькі кадраў.
Здымкі з прэзэнтацыі «Шалёнага народу» 28 траўня
Тэкст гісторыі шалёнага народу напісаў Лявон Вольскі — схаваўся на два дні на вёсцы і выдаў потым усю гісторыю на некалькіх аркушах. А вось за месца «голасу» праекту разгарнулася сапраўдная барацьба: ад самога Вольскага праз Вінсэнта ды іншых маладых рэпэраў да Аляксандра Памідорава. Перамог апошні. Далей за працу ўзялася аніматарка Юля Рудзіцкая. Мастачцы давялося перагарнуць гару архіваў у пошуках гістарычных выяваў, у тым ліку многае давялося шукаць праз прыватныя калекцыі «для добрай справы».
Яшчэ большая барацьба разгарнулася ў камандзе яшчэ напачатку стварэньня анімацыйнага фільма. Падзеяў у гісторыі шмат. «Можна пра кожную бітву цэлы фільм здымаць», — тлумачыла аўтарка ідэі праекту рэклямшчыца Юля Ляшкевіч. Аднак найперш стваральнікі апекаваліся даступнасьцю выніковага прадукту ды жаданьнем зацікавіць гледачоў нашай гісторыяй ды, магчыма, падштурхнуць да самастойнага вывучэньня. Таму на пытаньні блогераў на закрытых паказах ды журналістаў на прэзэнтацыі «а чаму няма таго, а дзе гэта?» стваральнікі дружна адказвалі, што гэта лепшая рэакцыя на іх працу.
Зрэшты, і таго, што ўвайшло ў звышнасычаныя хвіліны хопіць, каб аднавіць у памяці падзеі, якія не адзін урок вывучаліся ў школе па сухіх падручніках альбо даведацца нешта зусім новае — «ня школьнае». Памідораў прапанаваў падрыхтаваць мэтадычку пра падзеі з мультфільма:), а журналісты падкінулі ідэю наладзіць паказы роліка ў школах.
Інтрыга вакол зьяўленьня мультфільма пра гісторыю Беларусі нарастала даўно. «Хацелася зрабіць усё правільна — з трэйлерамі ды інш.», — тлумачыць Юля Ляшкевіч. Так і зрабілі: з інтрыгоўнымі відэаанонсамі ды закрытымі паказамі для вядомых блогераў. Аднак з прэзэнтацыяй не заладзілася. Гісторыя найноўшая не давала месца гісторыі мінулай. Гатовы ролік спачатку меркаваўся прэзэнтавацца ў сьнежні. Наступная спроба перабілася падзеямі 11 красавіка. У трэці раз усё атрымалася — 28 траўня. Аднак і тут з прыгодамі: «Канцэрт на траве», дзе мусіла прайсьці прэзэнтацыя, перанесьлі
Спампаваць ролік можна ў блогу кампаніі