На хутары «Шаблі» пройдзе вялікі оўпэн-эйр з удзелам «Крамбамбулі»

Канцэрт на траве пройдзе 28 траўня (субота). «Крамбамбуля» прэзэнтуе новую праграму «Драбадзі-Драбада», «J-Морс» грае «Многа неба», іншыя гурты далучаюцца, бар «Малако» барджэіць, «Камяніца» сілкуе і поіць, «Будзьма» акультурвае. А Вы, людзі Беларусі і ўсяго сьвету, прыяжджаеце і адпачываеце душой!


Сама трава, на якой адбудзецца канцэрт, расьце на хутары «Шаблі» роўнааддалена ад
беларускай і літоўскай сталіцаў. Мясьціны там прыгожыя! Дзіўныя мясьціны… Хто прысутнічаў на фэстывалях «Вольнае паветра» калісьці, той ведае, дзе «Шаблі». А хто ня ведае, мы растлумачым.

Пытаньні агульнай інфы і наяўнасьці квіткоў: +375 17 2801510, +375 33 6555596, +375 29 6555596.

Кошт квітка:

  • вы едзеце на канцэрт самі — 45000 руб.*
  • вы едзеце на канцэрт аўтобусам ад агенцыі «Шаблi» — 90000 руб.*
  • дзеці да 12, у суправаджэньні бацькоў — бясплатна*

Дадатковыя паслугі: Калі вы хочаце правесьці выходныя ў «Шаблі», вы можаце ўзяць з сабою намёт і прыехаць да нас у пятніцу 27 траўня. Open door — 18:00 гадзінаў 27.5.2011. Пакінуць тэрыторыю фэстывалю вы мусіце да 18:00 гадзінаў 29.5.2011.
Кошт квітка на выходныя — 75000 руб.* Намёт можна паставіць бясплатна.
Біятуалеты — бясплатна. Паркоўка для аўто (грунт) — бясплатна.

Квіткі на «Канцэрт на траве» можна набыць:

  • Менск — Бар «Малако», пр. Незалежнасьці 37А — запытвацца ў бармэна
  • Менск — распаўсюднік квіткоў у пераходзе станцыіі мэтро «пл. Я.Коласа» (выхад да філармоніі)
  • У сістэме ticketpro.by — для ўсіх рэгіёнаў
  • У сістэме kvitki.by — для ўсіх рэгіёнаў

Увага! Achtung! Attantion!

Рэгістрацыя квітка:

Пасля таго, як Вы набылі квіток, Вы павінны адправіць на email: mozur@tut.by ліст дэмакратычнага фармату з указаньнем сэрыі і нумара квітка, яго кошту, указаць тэлефон для хуткай сувязі з Вамі. У адказ Вы атрымаеце ад нас больш падрабязную інфармацыю пра «Канцэрт на траве», правілы паводзінаў У «Шаблі», а таксама карту даезду. Адсутнасьць рэгістрацыі квітка яго не анулюе, але, магчыма, зробіць вашую дарогу да нас больш складанай. Рэгістрацыя спыняецца а 18.00 27.05.2011. Пасьля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара «Шаблі».

Калі ты не заняты паляваньнем на валюту і тавары, да яе прывязаныя, калі табе хочацца зьмяніць халодны бляск манітору і гудзеньне сыстэмнага блёку на розныя фарбы, гукі і смакі фэстывалю на прыродзе — «Канцэрт на траве» чакае цябе!

UPD. Увага! Канцэрт пераносіцца на 11 чэрвеня. У сувязі з тым, што зарэгістравалася вельмі вялікая колькасьць ахвотных узяць удзел у мерапрыемстве, узьнікла неабходнасьць дадатковага ўзгадненьня зь мясцовымі ўладамі. Фэстываль пераносіцца без зьменаў у музычнай праграме. Усе набытыя квіткі застаюцца ў сіле. Аргкамітэт фэстывалю прыносіць усім свае прабачэньні за ўзьніклую нязручнасьць і чакае гасьцей у тым жа месцы (хутар “Шаблі”) 11 чэрвеня з добрым летнім настроем!

18:00, 06/05/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.