Басовішча-2012: пяць «вэтэранаў» і «Кальмары»

Басовішча-2012: пяць «вэтэранаў» і «Кальмары»

«Басовішча» адбудзецца 13–14 ліпеня 2012 году ў звыклым лесе ля Гарадку на Беласточчыне. Сёлета ад Беларусі на ім выступіць даволі сьціплы па колькасьці набор «вэтэранаў» фэсту — Znich, :B:N:, IQ48, «Нэйра Дзюбель», «Сьцяна», а таксама некалькі маладых камандаў зь Беларусі. Акрамя гэтага на фэст прыедуць чатыры польскія гурты, два зь якіх сьпяваюць па-беларуску, і шмат ды-джэяў.

→…
12.07.2012
Андрэй Сьмятаньнікаў

Названыя ўсе беларускія гурты на Басовішчы-2012

Названыя ўсе беларускія гурты на Басовішчы-2012

Арганізатары фэстывалю музыкі маладой Беларусі назвалі імёны ўсіх беларускіх удзельнікаў, а таксама большасьці польскіх. Пры гэтым нечакана было заяўлена аб падрыхтоўцы да канцэрту ў Менску, удзел у якім возьмуць маладыя беларускамоўныя каманды, што жадаюць выступіць на «Басовішчы».

→…
12.06.2012
Андрэй Сьмятаньнікаў

Экспэрымэнтальнае Басовішча «Жыве Гарадок»

У самыя пякучыя дні гэтага лета 16–17 ліпеня ў Гарадку, што на тэрыторыі Польшчы, прайшоў 21-ы фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». З чарговым новым пакаленьнем арганізатараў самы стары беларускі оўпэн-эйр фэстываль абнавіўся музычнымі ды арганізацыйнымі цікавосткамі.

→…
19.07.2010
Воля Кузьміч

Дваццатае Басовішча у 333 фотаздымках і 21 фотарэпартажы

 

Сэрыя фотарэпартажаў зь юбілейнага Басовішча XX апублікаваная ў фотаблогу Generation.bY. 333 фотаздымкі 18-ці гуртоў і асобна атмасфэра фэсту ў трох частках.

→…
25.07.2009
Юра Сідун

Антыкрызыснае Басовішча

Мроя

Фэстываль Басовішча 20-ы раз прыйшоў у Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Гэты фэст запомніцца ня толькі як юбілейны, але і чарговы раз абноўленай камандай арганізатараў з БАСу, адсутнасьцю конкурснай часткі для маладых гуртоў і, нарэшце, антыкрызыснай сьціпласьцю. Што значыць Басовішча для некалькіх пакаленьняў беларускіх музыкаў і слухачоў, што было з фэстам і, галоўнае, што будзе? Ніякай аналітыкі ў рэпартажы Generation.bY.

→…
21.07.2009
Алесь Герасіменка

Вялікі фотарэпартаж з Басовішча-2008

IQ48 

Сёлета Басовішча адбылося ўжо ў 19-ы раз. Арганізатары фэстывалю яшчэ прыходзяць у сябе пасьля месяцаў падрыхтоўкі, але ўжо задумваюцца пра юбілейнае Басовішча наступнага году. Сёлетні ж фэст выйшаў традыцыйна ўтульным. Крыху меншы за мінулагодні па часе і па колькасьці наведнікаў. Аднак ня менш цікавы і значны. Узгадаць альбо пазнаёміцца з Басовішчам-2008 можна ў 20 тэматычных рэпартажах і 283 фотаздымках ад GenerationBY.­­

→…
23.07.2008
Юра Сідун

200 фотаздымкаў у 25 фотарэпартажах з Басовішча-2007

 

Хто лічыць, што ў артыкуле па выніках фэстывалю шмат літар, трымайце шмат фотак. Кожны тэматычны фотарэпартаж зьмяшчае ад 4 да 12 фотаздымкаў. Аднаўляйце ў памяці пражытыя тры дні сьвята музыкі, шукайце на фота сябе альбо глядзіце, як гэта было сёлета і што такое Басовішча. ­

→…
30.07.2007
Воля Кузьміч

“Гаварыць па-беларуску - модна, файна і натуральна!”

Госьці Басовішча IR і RIMA пра мову, Басовішча і беларускія пляны.

→…
29.07.2006
Дар'я Гарошка

Эмоцыі Басовішча-2006

Гул у галаве, мазалі на нагах, зблытаныя валасы, асіплыя галасы, дзікія выбухі эмоцыяў на тварах, піва… Чытайце кавалкі ўражаньняў сябраў каманды studenty.by аб Басовішчы-2006. 

→…
26.07.2006
tarka

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0932 seconds.