Гурт :B:N: прэзентуе кліп «Попел» перад выхадам новага альбому
Новы альбом :B:N: будзе называцца «Шукай сваё».
→Клуб Re:Public распачынае серыю канцэртаў «Re:Live»
IQ48, :B:N:, Pomidor/OFF у супольным канцэрце «Old School Minsk» 21 жніўня ў клубе Re: Public.
→Басовішча-2012: пяць «вэтэранаў» і «Кальмары»
«Басовішча» адбудзецца 13–14 ліпеня 2012 году ў звыклым лесе ля Гарадку на Беласточчыне. Сёлета ад Беларусі на ім выступіць даволі сьціплы па колькасьці набор «вэтэранаў» фэсту — Znich, :B:N:, IQ48, «Нэйра Дзюбель», «Сьцяна», а таксама некалькі маладых камандаў зь Беларусі. Акрамя гэтага на фэст прыедуць чатыры польскія гурты, два зь якіх сьпяваюць па-беларуску, і шмат ды-джэяў.
→Названыя ўсе беларускія гурты на Басовішчы-2012
Арганізатары фэстывалю музыкі маладой Беларусі назвалі імёны ўсіх беларускіх удзельнікаў, а таксама большасьці польскіх. Пры гэтым нечакана было заяўлена аб падрыхтоўцы да канцэрту ў Менску, удзел у якім возьмуць маладыя беларускамоўныя каманды, што жадаюць выступіць на «Басовішчы».
→Басовішча: :B:N:, IQ48, «Кальмары» і конкурс маладых гуртоў
Названыя тры зь дзесяці сёлетніх удзельнікаў фэстывалю «Басовішча». Таксама арганізатары абвясьцілі аб пачатку конкурсу маладых гуртоў, якія будуць змагацца за права выступіць на фэстывалі.
→B:N і Akute сьпеліся ў Re:public
Беларускамоўны рок прырастае рэгіёнамі. Такую выснову можна зрабіць пасьля сумеснага канцэрту бярозаўскага гурта B:N разам з магілёўцамі Akute на пляцоўцы нядаўна паўсталага рок-капішча Менску клюбу Re:public.
→27.11 — вялікі супольны канцэрт :B:N: i IQ48
27 лістапада ў клюбе «Рэактар» пройдзе вялiкi супольны канцэрт гуртоў :B:N: i IQ48. Пачатак а 18.00.
«Жыцьцё маё» — бярозаўскі гурт :B:N: прэзэнтаваў новы сынгл
«Ідэя стварэньня сынгла выношвалася гуртом даўно, аднак не хапала апошняй кроплі творчага наплыву. У выніку „Жыцьцё маё“ атрымалася песьняй, заснаванай на рэальных падзеях з жыцьця», — тлумачыць лідэр :B:N: Алесь Лютыч. Сынгл даступны для вольнай запампоўкі ў Сеціве з сёньняшняга дня.
У Менску прайшоў «Добры фэст»
Зь ініцыятывы гурта IQ48 22 красавіка ў менскім «Рэактары» прайшоў дабрачынны канцэрт пад назвай «Добры Фэст». На сцэне выступалі IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Зьмяя) і Алег Хаменка (гурт «Палац»). Арганізатары і ініцыятары канцэрту зьвярнуліся да публікі з заклікам «Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!». Сродкі ад мерапрыемства будуць накіраваныя на падтрымку дзяцей-інвалідаў Чэрвеньскага дома-інтэрната. Глядзіце на Generation.by фотарэпартаж з фэсту.
→Арганізатары «Добрага фэсту»: «Заканадаўства не спрыяе таму, каб людзі займаліся дабрачыннасьцю»
Гурты Neuro Dubel, IQ48, B:N, ZM99 (Зьмяя) і Алег Хаменка (гурт «Палац») выйдуць на адну сцэну, каб дапамагчы дзецям-інвалідам у межах дабрачыннага канцэрту «Добры фэст», які яго арганізатары разглядаюць як нядрэнную магчымасьць навучыць беларусаў рабіць дабро.
→