У Менску прайшоў «Добры фэст»
Зь ініцыятывы гурта IQ48 22 красавіка ў менскім «Рэактары» прайшоў дабрачынны канцэрт пад назвай «Добры Фэст». На сцэне выступалі IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Зьмяя) і Алег Хаменка (гурт «Палац»). Арганізатары і ініцыятары канцэрту зьвярнуліся да публікі з заклікам «Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!». Сродкі ад мерапрыемства будуць накіраваныя на падтрымку дзяцей-інвалідаў Чэрвеньскага дома-інтэрната. Глядзіце на Generation.by фотарэпартаж з фэсту.
→Арганізатары «Добрага фэсту»: «Заканадаўства не спрыяе таму, каб людзі займаліся дабрачыннасьцю»

Гурты Neuro Dubel, IQ48, B:N, ZM99 (Зьмяя) і Алег Хаменка (гурт «Палац») выйдуць на адну сцэну, каб дапамагчы дзецям-інвалідам у межах дабрачыннага канцэрту «Добры фэст», які яго арганізатары разглядаюць як нядрэнную магчымасьць навучыць беларусаў рабіць дабро.
→22 красавіка дабрачынны «Добры фэст»

Зь ініцыятывы гурта IQ48 22 красавіка ў менскім «Рэактары» пройдзе дабрачынны канцэрт пад назвай «Добры Фэст». У імпрэзе возьмуць удзел гурты IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Зьмяя) і Алег Хаменка (гурт «Палац»). Арганізатары і ініцыятары канцэрту зьвяртаюцца да публікі з заклікам «Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!». Сродкі ад мерапрыемства пойдуць на падтрымку дзяцей-інвалідаў Чэрвеньскага дома-інтэрната.
→