Пераносіцца Бульбокс LIVE
![Пераносіцца Бульбокс LIVE](mediashare/2k/h7lw96ycec22m0vy82farin49z2pdp-tmb.png)
Чарговы Бульбокс LIVE, які мусіў адбыцца 17 лютага пераносіцца на невядомы тэрмін праз тэхнічныя праблемы клуба. Аб гэтым сёння паведамілі арганізатарам канцэрту прадстаўнікі менскага клубу DoodahKing. Музычная імпрэза ўсё ж такі адбудзецца, праўда, арганізатары пакуль не ведаюць, калі.
→Навіны з Року па вакацыях 2010
«Рок па вакацыях» (галоўнае, ня блытаць з «Рок-каранацыяй») — справа памерлая і адроджаная, таму можа і занадта традыцыйная. І фішка тут каб не ўразіць ці зьдзівіць, а паказаць, з чым беларуская музыка, яе частка, што жыве па-за апекай дзяржавы, уваходзіць у новы сэзон. Ну, і заадно добрая магчымасьць паслухаць якасную рок-музыку.
→У Менску прайшоў «Добры фэст»
Зь ініцыятывы гурта IQ48 22 красавіка ў менскім «Рэактары» прайшоў дабрачынны канцэрт пад назвай «Добры Фэст». На сцэне выступалі IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Зьмяя) і Алег Хаменка (гурт «Палац»). Арганізатары і ініцыятары канцэрту зьвярнуліся да публікі з заклікам «Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!». Сродкі ад мерапрыемства будуць накіраваныя на падтрымку дзяцей-інвалідаў Чэрвеньскага дома-інтэрната. Глядзіце на Generation.by фотарэпартаж з фэсту.
→Арганізатары «Добрага фэсту»: «Заканадаўства не спрыяе таму, каб людзі займаліся дабрачыннасьцю»
![Арганізатары «Добрага фэсту»: «Заканадаўства не спрыяе таму, каб людзі займаліся дабрачыннасьцю»](mediashare/ff/k42ohquhqt1n3jq4a032i09m3ul19q-tmb.png)
Гурты Neuro Dubel, IQ48, B:N, ZM99 (Зьмяя) і Алег Хаменка (гурт «Палац») выйдуць на адну сцэну, каб дапамагчы дзецям-інвалідам у межах дабрачыннага канцэрту «Добры фэст», які яго арганізатары разглядаюць як нядрэнную магчымасьць навучыць беларусаў рабіць дабро.
→22 красавіка дабрачынны «Добры фэст»
![22 красавіка дабрачынны «Добры фэст»](mediashare/d0/b6ky8orf841jpajzm9ob6xnyywr77l-tmb.png)
Зь ініцыятывы гурта IQ48 22 красавіка ў менскім «Рэактары» пройдзе дабрачынны канцэрт пад назвай «Добры Фэст». У імпрэзе возьмуць удзел гурты IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Зьмяя) і Алег Хаменка (гурт «Палац»). Арганізатары і ініцыятары канцэрту зьвяртаюцца да публікі з заклікам «Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!». Сродкі ад мерапрыемства пойдуць на падтрымку дзяцей-інвалідаў Чэрвеньскага дома-інтэрната.
→Музычнае «Сьвята герояў»
«Хтосьці ў ложку герой, хтосьці па жыцьці герой — у кожнага свая пікантная сытуацыя!» — вітаў Саня Ракавец з IQ48 удзельнікаў музычнай паці «Сьвята герояў» 23 лютага ў менскім Jolly Roger Cafe. Моцныя дзявочыя вакалы гуртоў «ZM99» і «Hasta la Fillsta» падкрэсьлівалі своеасаблівы настрой вечару.
→23 лютага «Сьвята герояў» ад IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta
![23 лютага «Сьвята герояў» ад IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta](http://generation.by/mediashare/hy/ne8euxw6ejytameyhiydovoxlv2il8-tmb.png)
23 лютага ў сталічным клюбе Jolly Roger Cafe адбудзецца «Свята герояў». У дзень сапраўдных мужчын — абаронцаў Айчыны — выступяць вядомыя менскія рок-гурты IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta. Каго музыкі лічаць сапраўднымі героямі і што рыхтуюць да канцэрту?
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)