Працяг музычнага сэзону ў Шаблях: Akute, Vinsent і «У нескладовае»
Маленькі хутар Шаблі музычнага прадусэра Ўладзіміра Шаблінскага пачынае прэтэндаваць на летнюю музычную сталіцу Беларусі. Ва ўмовах амаль поўнай адсутнасьць адэкватных
«У нескладовае» прэзэнтуе новы сынгл у Маскве
Гурт «У нескладовае» выклаў для спампоўкі інтэрнэт-сынгл «Станцыя», адзін з трэкаў якога быў запісаны з удзелам гурта «Братья Грим». 5 жніўня адбудзецца канцэртная прэзентацыя дыска ў Маскве, а ўжо ў гэтую суботу «У нескладовае» прадставіць яго ў межах «Канцэрта на траве 2» на знакамітым хутары Шаблі пад Валожынам.
→Vinsent і Akute на «Канцэрце на траве 2»
16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air «Канцэрт на траве». У фэсьце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць удзел гурты «У нескладовае», Vinsent, The Silicon, Akute.
→«У нескладовае» запіша сынгл з гуртом «Братья Грим»
22 чэрвеня ў менскім клюбе «Мулен Руж Show» гурт «У нескладовае» прадставіць новы сынгл «Станцыя». У запісе і канцэртнай прэзэнтацыі рэлізу возьме ўдзел расійскі гурт «Братья Грим».
→«У нескладовае»: экспрэс Менск-Масква
Мегамалады і настолькі ж амбіцыйны праект «У нескладовае» даў свой першы вялікі канцэрт на беларускай зямлі. На сцэне «Рэактару» зь цяжкасьцю знайшлося месца для ўсяго зорнага складу «Ў», нягледзячы на тое, што на сёньняшні выступ даехалі ня ўсе заяўленыя вакалісты. Галоўным лёзунгам вечару стала «На Маскву!», а асноўным пытаньнем — колькі яшчэ разоў усе гэтыя славутыя воіны мікрафону змогуць сабрацца разам?
→28.10 — «У нескладовае» ў Рэактары
28 кастрычніка ў клюбе «Рэактар» адбудзецца канцэрт супольнага музычнага праекту «У нескладовае» з удзелам музыкаў: Уладзіміра Пугача, Рамана Арлова, Ганны Хітрык, Аляксандра Памідорава, Аляксея Хлястова, Віталя Артыста, Русі, Алега Хаменкі, Аляксея Стокса, Яўгена Чалышава ды інш.
Навіны з Року па вакацыях 2010
«Рок па вакацыях» (галоўнае, ня блытаць з «Рок-каранацыяй») — справа памерлая і адроджаная, таму можа і занадта традыцыйная. І фішка тут каб не ўразіць ці зьдзівіць, а паказаць, з чым беларуская музыка, яе частка, што жыве па-за апекай дзяржавы, уваходзіць у новы сэзон. Ну, і заадно добрая магчымасьць паслухаць якасную рок-музыку.
→Апошняе «Амбасовішча» ў Раўбічах
У рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара ў Раўбічах прайшоў шосты і, магчыма, апошні фэстываль беларускай музыкі «Амбасовішча». Фэстываль традыцыйна сабраў дзеячаў культуры, грамадзтва ды прадстаўнікоў незалежных СМІ. Рэпартаж з урачыстага оўпэн-эйру на Generation.by.
→У «Рэактары» прэзэнтавалі саўндтрэк да фільму «Дастыш Фантастыш»
У «Рэактары» 23 красавіка з нагоды выхаду фільма «Дастыш Фантастыш» адбыўся вялікі канцэрт гуртоў «Крамбамбуля», «Дзецідзяцей», «Разьбітае сэрца пацана», Naka, «У нескладовае» (новы праект Рамана Арлова, экс-J:морс). На Generation.by — фотарэпартаж з канцэрту.