Vinsent і Akute на «Канцэрце на траве 2»

16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air «Канцэрт на траве». У фэсьце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць удзел гурты «У нескладовае», Vinsent, The Silicon, Akute.

Хутар Шаблі знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км ад Менску і добра вядомы аматарам беларускай музыкі дзякуючы штогадоваму этна-фэсту «Вольнае паветра». Ідэя «Канцэрта на траве» належыць Ганьне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст пасьпяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесяцовым.

«Маленькія фэсты на некалькі соцень гледачоў зараз зьяўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва утульнай атмасфэры. Пры гэтым мы забясьпечваем цывілізаваны сэрвісны мінімум - гарачае харчаваньне, прыбіральні і магчымасьць для кэмпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзьве са сваімі намётамі", - адзначыў ён.

УДЗЕЛЬНІКІ:

У НЕСКЛАДОВАЕ (рок)

У нескладовае

Гурт «У нескладовае» прэзэнтуе на фэсьце новы сынгл «Станцыя», загалоўны трэк якога быў запісаны зь лідарам гурта «Братья Грим» Канстанцінам Бурдаевым, а таксама песьні з будучага новага альбома, выхад якога заплянаваны на восень. У выступе возьмуць удзел Аляксандар Памідораў, Яўген Чалышаў, Вадзім Касалапаў і іншыя вакалісты праекта.

  • У нескладовае feat. Братья Грим, песьня «Станцыя» (2011) - спампаваць
  • У нескладовае, альбом «У нескладовае» (вэрсія 2011) - спампаваць
  • У нескладовае, кліп «У нескладовае 1» (2010) - глядзець

VINSENT (рэп, рок)


Vinsent на канцэрце «Салідарныя зь Беларусьсю»

Vinsent - адзін зь лепшых беларускамоўных рэпэраў і першы айчынны рэпэр, які пачаў граць канцэрты з жывым складам музыкаў. Атрымалася арганічнае і энэргічнае спалучэньне рэпа і рок-музыкі, якое падчас травеньскай прэм'еры уразіла публіку і крытыкаў. У праграме гіты з альбома «Пачатак» (2009), песьні з будучага альбому, а таксама беларускамоўныя прысьвячэньні гурту Rage Against The Machine.

THE SILICON (сёрф-рок)

The Silicon

Сёрф - пазытыўнае дзіця ракенрольных 60-х, якое набыла новую папулярнасьць у сярэдзіне 90-х дзякуючы фільму «Крымінальнае чытво» Квенціна Таранціна. The Silicon - аўтары першага у беларускай гісторыі сёрф-альбома «Desert Storm» (2010). У рэпэртуары гурта дамінуюць завадныя аўтарскія мэлёдыі, але ёсьць і цікавыя кавэры, сярод якіх нават творы ансамбля «Песьняры».

AKUTE (дыска-дэкаданс)

Рок-гурт Akute з Магілёву мае ўсе шанцы стаць адным з галоўных адкрыцьцяў 2011 года. Хлопцы ствараюць музыку пад ўплывам New Order, Placebo, The Killers, Interpol, а ў тэкстах ухваляюць рамантыку халодных зорак і бясконцай касьмічнай прасторы. На пачатку чэрвеня яны выдалі дэбютны альбом «Дзевачкі і космас», чарговая прэзэнтацыя якога і адбудзецца ў межах фэсту.

ЧАС ПРАВЯДЗЕНЬНЯ

З 18.00 да 23.00

ДЗЕ ЗНАХОДЗІЦЦА

Хутар Шаблі - вёска Малае Запрудзьдзе 29А, Валожынскі раён. Гэта 80 км. ад Менску ў бок Вільнюса. Арыентыры - вёска Гародзькі, вёска Лоск.

КОШТ КВІТКОЎ

  • 60 тыс. - толькі уваход (даезд самастойна).
  • 90 тыс. - уваход + кемпінг на выходныя (даезд самастойна).
  • 120 тыс. - уваход + квіток на аўтобус ад агенцыі «Шаблі».

Дзеці да 12 год пад дагладам бацькоў - бясплатна.

Кэмпінг адчыняецца 15 чэрвеня ў 18 гадзін, зачыняецца 17 чэрвеня ў 18 гадзін.

НАБЫЦЬ КВІТКІ

  • Мінск, бар «Малако» (пр. Незалежнасьці 37А) - запытацца ў бармэна
  • Мінск, каса КЗ «Мінск» (вул. Кастрычнічкая 5)
  • Мінск, каса ў пераходзе паміж ГУМАМ і Mcdonalds
  • Мінск, распаўсюднік у пераходзе на пл.Я.Коласа (выхад да Філярмоніі)
  • Усе рэгіёны - у сыстэмах ticketpro.by і kvitki.by

Увага: продаж квіткоў ў касах Мінска і Інтэрнэце спыняецца ў 17 гадзін 15 ліпеня. Пасьля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара Шаблі.

ПА УСІХ ПЫТАНЬНЯХ

(017) 280 15 10, (033) 6 5555 96, (029) 6 5555 96, а таксама ў Facebook

12:23, 07/07/2011
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0643 seconds.