Музычнае «Сьвята герояў»
«Хтосьці ў ложку герой, хтосьці па жыцьці герой — у кожнага свая пікантная сытуацыя!» — вітаў Саня Ракавец з IQ48 удзельнікаў музычнай паці «Сьвята герояў» 23 лютага ў менскім Jolly Roger Cafe. Моцныя дзявочыя вакалы гуртоў «ZM99» і «Hasta la Fillsta» падкрэсьлівалі своеасаблівы настрой вечару.
Гурты падрыхтавалі да гэтага канцэрту адмысловыя праграмы: ZM99 («Зьмяя») прэзэнтавала новы альбом, Hasta La Fillsta выйшла на сцэну пасьля доўгага перапынку ды з новай вакалісткай — Воляй Самусік, IQ48 радавалі ня толькі вядомымі гітамі, але й прэзэнтавалі новыя песьні. І ўсё гэта прыпраўлена музычнымі дуэтамі з Аляксандрам Памідоравым, Машай Яр і Ганнай Даўгаполавай.
Болей здымкаў з канцэрту «Сьвята герояў» у фотарэпартажы Generation.bY
Каментары праз FACEBOOK