«Жыцьцё маё» — бярозаўскі гурт :B:N: прэзэнтаваў новы сынгл

«Ідэя стварэньня сынгла выношвалася гуртом даўно, аднак не хапала апошняй кроплі творчага наплыву. У выніку „Жыцьцё маё“ атрымалася песьняй, заснаванай на рэальных падзеях з жыцьця», — тлумачыць лідэр :B:N: Алесь Лютыч. Сынгл даступны для вольнай запампоўкі ў Сеціве з сёньняшняга дня.


Фота з 10-годзьдзя :B:N:

«Кожны, без выключэньня, знойдзе ў песьні знаёмыя жыцьцёвыя сытуацыі. „Жыцьцё маё“ — адзін з этапаў напісаньня доўгачаканага новага альбома, які ўбачыць сьвет хутчэй за ўсё ўвосень гэтага года», — распавядаюць пра новую песьню музыкі.

Запампаваць песьню можна ад сёньня на афіцыйнай старонцы гурта www.biaznazvy.com альбо паслухаць на www.myspace.com/biaznazvy.

11:20, 24/06/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0595 seconds.