Гурт :B:N: прэзентуе кліп «Попел» перад выхадам новага альбому

Беларускі рок-гурт :B:N: ў апошнія дні зімы прапануе афіцыйнае відэа - кліп на песню «Попел». Музыкі кажуць, што гэта відэа з'яўляецца сваеасаблівым разагрэвам перад будучым альбомам гурта пад назвай «Шукай сваё», які ў хуткім часе з'явіцца ў Сеціве.

Антон Мамоненка - таленавіты малады аператар, зняў відэа ў «попельных» танах, зрабіўшы маналітам музыку і відэа. Аўтар словаў (Сяржук Машковіч - аўтар практычна ўсіх тэкстаў гурта) так апісвае "Попел":

«Попел - гэта песня перажыванне. У ёй гаворыцца аб душэўным стане чалавека, які перажывае расстанне з блізкімі людзьмі. У такія моманты ты не бачыш і адэкватна не ўспрымаеш тое, што адбываецца вакол, заслона шэрасці засцілае твой розум і позірк і ты губляешся ў рэальнасці. Грань дэпрэсіі надрывае тваю свядомасць і не дае табе бачыць прыгожае».

Запіс альбома - студыя Таксафон (Мінск), звядзенне і майстэрынг - студыя iVaneySound (Кіеў).

29 сакавіка ў сталічным клюбе Republic адбудзецца прэзентацыя альбома «Шукай сваё», там таксама можна будзе ўбачыць кліп на вялікім экране.


10:00, 28.02.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0449 seconds.