Басовішча-2012: пяць «вэтэранаў» і «Кальмары»

«Басовішча» адбудзецца 13–14 ліпеня 2012 году ў звыклым лесе ля Гарадку на Беласточчыне. Сёлета ад Беларусі на ім выступіць даволі сьціплы па колькасьці набор «вэтэранаў» фэсту — Znich, :B:N:, IQ48, «Нэйра Дзюбель», «Сьцяна», а таксама некалькі маладых камандаў зь Беларусі. Акрамя гэтага на фэст прыедуць чатыры польскія гурты, два зь якіх сьпяваюць па-беларуску, і шмат ды-джэяў.


Фота www.facebook.com/Basowiszcza

Сёлета сцэна «Басовішча» не вылучаецца вялікай разнастайнасьцю. Беларусь прадставяць берасьцейскаі «Сьцяна» і TerraKod, бярозаўскія :B:N: і Kalmary, менскія IQ48, Znich і «Нэйра Дзюбель». Акрамя гэтага прыедуць два пераможцы «Адборышча», што прайшло ў Менску.

Ад польскага боку выступяць групы Farben Lehre і Raggafaya, а таксама ilo&friends і Rima. Два апошнія, як пішуць арганізатары, «твораць па-беларуску». Да самой раніцы штодзень будуць граць тры ды-джэі.

Апроч таго, арганізатары — Беларускае аб’яднаньне студэнтаў і Хуткая культурна-грамадзкая дапамога — плянуюць выставу фота, падрыхтаваную ў супрацы з Цэнтрам Людвіка Замэнгофа, правядзеньне дыджэй-майстэрняў і паказ фільмаў з акцыі Filmowe Podlasie Atakuje!

Праграма Басовішча-2012

Пятніца 13.07.2012
Галоўная сцэна:
18:00 — афіцыйнае адкрыцьцё фэсту
18:15 — Dead Courier (PL)
19:00 — TerraKod (BY)
20:00 — :B:N: (BY)
21:00 — ILO&friends (PL)
22:00 — Raggafaya (PL)
23:30 — Rima (PL)
00:30 — Sciana (BY)
Пляцоўка (2:00 — 5:00):
Dj Dtekk (PL)
Dj Kreep (BY)
Dj Nobel (BY)

Субота 14.07.2012
Галоўная сцэна:
18:00 — выступ пераможцаў Адборышча (BY)
19:30 — IQ 48 (BY)
21:00 — Kalmary (BY)
22:00 — Farben Lehre (PL)
22:30 — Znich (BY)
00:30 — Neuro Dubel (BY)
Пляцоўка (2:00 — 5:00):
Dj Majki (PL)
Dj Kreep (BY)
Dj Nobel (BY)

Болей пра фэст на ягонай афіцыйнай старонцы www.basowiszcza.org

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0664 seconds.