Арганізатары «Басовішча» дамовіліся на візавую падтрымку фэсту ад амбасады Польшчы ў Менску

Басовішча 

Звароты беларусаў па візавую дапамогу арганізатары фестывалю прымаюць толькі да канца гэтага тыдня.

У сакавіку БАС абвясціў пра першыя 100 бясплатных віз для жыхароў Гарадзенскай вобласці і паведаміў, што перамовы з іншымі кансулятамі вядуцца. Урэшце гэтай ноччу з'явілася станоўчая інфармацыя па балючым візавым пытанні:

«Толькі што атрымалі цудоўную інфармацыю і адразу вам яе пераказваем. Усе, хто хочаа атрымаць візавую падтрымку з амбасады ў Мінску, дасылайце заяўкі на адрас: vizy@basowiszcza.org, ужо http://generation.by/news6920.htmlдзейнічае! Да імэйла далучыце такую інфармацыю:

1) імя і прозвішча,
2) дата нараджэння,
3) адрас,
4) кантактны нумар,
5) нумар пашпарту,
6) дата выдання і прыдатнасці пашпарту.

ЗАЯЎКІ ПРЫМАЕМ ТОЛЬКІ ДА 21.06, 21:00» – пішуць БАСаўцы.

Сярод хэдлайнераў Басовішча-2015 Лявон Вольскі і Brutto. У праграме таксама ёсць «Dzieciuki» з Гародні і «Yegor Zabelov Trio» з Менску, польскія гурты «Lao Che» і «Ostrov».

Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» у 2015 годзе традыцыйна будзе праходзіць на лясной паляне ў Борыку каля мястэчка Гарадок непадалёк ад беларуска-польскай мяжы ў самай сярэдзіне лета 17–18 ліпеня.

Фэст «Басовішча» бясплатны. Цягам некалькіх апошніх гадоў у арганізатараў паўставалі складанасці з дамовай на візавую падтрымку ў тым ліку па той прычыне, што наведнікі фэсту не маюць квіткоў і праз гэта амбасада аніякім чынам не можа спраўдзіць намеры таго, хто звяртаецца па візу.

«Басовішча» ладзяць у сярэдзіне лета ўжо трэцяе дзесяцігоддзе. Без залішняй сціпласці фэст можа называць сябе культавым. Асаблівую унікальную атмасферу на лясной паляне каля мястэчка Гарадок фармуюць з пакалення ў пакаленне ўсё новыя арганізатары фэсту з Беларускага Аб'яднання Студэнтаў у Польшчы.


Ягор Качын 14:00, 16.06.2015 | Басовішча |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0462 seconds.