Фэстываль «Басовішча» прымае заяўкі на першыя 100 бясплатных візаў

Першая прапанова па візах датычыцца толькі Гарадзенскай вобласці, але арганізатары працягваюць перамовы з Мінскім і Берасцейскім кансулятамі.

«Пакуль што маем 100 бясплатных візаў, аднак калі будзе больш жадаючых адведаць Гарадок, ёсць магчымасць, каб атрымаць іх больш. Заяўкі дасылайце на адрас: vizy@basowiszcza.org», –пішуць арганізатары фэсту.

У заяўках неабходна далучыць наступную інфармацыю:

  • Імя і прозвішча
  • Дата нараджэння
  • Адрас
  • Кантактны нумар
  • Нумар пашпарту
  • Дата і месца выдачы
  • Тэрмін дзеяння пашпарту

Заяўкі прымаюцца «да першай паловы траўня» і толькі ад тых, хто мае права падавацца ў Гарадзенскі кансулят. Для ўсіх астатніх інфармацыя з'явіцца ў бліжэйшы час.

Generation.by цягам ужо 10 гадоў піша пра «Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Усе навіны, рэпартажы і гісторыя фэсту на bas.generation.by


ЯЧ 12:19, 27.03.2015 | Басовішча |




comments powered by Disqus
 
In 0.0471 seconds.