Басовішча-2012: пяць «вэтэранаў» і «Кальмары»
«Басовішча» адбудзецца 13–14 ліпеня 2012 году ў звыклым лесе ля Гарадку на Беласточчыне. Сёлета ад Беларусі на ім выступіць даволі сьціплы па колькасьці набор «вэтэранаў» фэсту — Znich, :B:N:, IQ48, «Нэйра Дзюбель», «Сьцяна», а таксама некалькі маладых камандаў зь Беларусі. Акрамя гэтага на фэст прыедуць чатыры польскія гурты, два зь якіх сьпяваюць па-беларуску, і шмат ды-джэяў.
→Названыя ўсе беларускія гурты на Басовішчы-2012
Арганізатары фэстывалю музыкі маладой Беларусі назвалі імёны ўсіх беларускіх удзельнікаў, а таксама большасьці польскіх. Пры гэтым нечакана было заяўлена аб падрыхтоўцы да канцэрту ў Менску, удзел у якім возьмуць маладыя беларускамоўныя каманды, што жадаюць выступіць на «Басовішчы».
→24.10 — Таболіч запрашае на сваё вясельле
24 кастрычніка ў менскім клюбе «Рэактар» пройдзе супольны канцэрт гуртоў Znich, «Рокаш», Sok, Rockerjoker, ZM99, Unia ды іншых. Музыкі зьбяруцца з нагоды вясельля Алесі і Алеся Таболіча, лідэра «Зьніча».
Дваццатае Басовішча у 333 фотаздымках і 21 фотарэпартажы
Сэрыя фотарэпартажаў зь юбілейнага Басовішча XX апублікаваная ў фотаблогу Generation.bY. 333 фотаздымкі 18-ці гуртоў і асобна атмасфэра фэсту ў трох частках.
→Антыкрызыснае Басовішча
Фэстываль Басовішча 20-ы раз прыйшоў у Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Гэты фэст запомніцца ня толькі як юбілейны, але і чарговы раз абноўленай камандай арганізатараў з БАСу, адсутнасьцю конкурснай часткі для маладых гуртоў і, нарэшце, антыкрызыснай сьціпласьцю. Што значыць Басовішча для некалькіх пакаленьняў беларускіх музыкаў і слухачоў, што было з фэстам і, галоўнае, што будзе? Ніякай аналітыкі ў рэпартажы Generation.bY.
→200 фотаздымкаў у 25 фотарэпартажах з Басовішча-2007
Хто лічыць, што ў артыкуле па выніках фэстывалю шмат літар, трымайце шмат фотак. Кожны тэматычны фотарэпартаж зьмяшчае ад 4 да 12 фотаздымкаў. Аднаўляйце ў памяці пражытыя тры дні сьвята музыкі, шукайце на фота сябе альбо глядзіце, як гэта было сёлета і што такое Басовішча.
→