Берасьцейскі гурт «Сьцяна» адсьвяткаваў у Менску сваё дзесяцігодзьце
Лёгкая перанасычанасьць музыкаў назіралася 25 верасьня ў менскім клюбе R-club – гурт «Сьцяна» сьвяткаваў адмысловым зборным канцэртам сваё дзесяцігодзьдзе. Віншавалі берасьцейцаў менскія Rahis, Unia, Sok, бярозаўскі B:N, а таксама берасьцейскі D_tails.
→…Антыкрызыснае Басовішча
Фэстываль Басовішча 20-ы раз прыйшоў у Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Гэты фэст запомніцца ня толькі як юбілейны, але і чарговы раз абноўленай камандай арганізатараў з БАСу, адсутнасьцю конкурснай часткі для маладых гуртоў і, нарэшце, антыкрызыснай сьціпласьцю. Што значыць Басовішча для некалькіх пакаленьняў беларускіх музыкаў і слухачоў, што было з фэстам і, галоўнае, што будзе? Ніякай аналітыкі ў рэпартажы Generation.bY.
→…Дзень абаронцаў роднай мовы: Men’s Fest вачыма марсіяніна
Men’s Fest прайшоў 22 лютага ў сталічным R-club. Ваш пакорлівы слуга наведаў дадзенае мерапрыемства з мэтай высьвятленьня, што за рэч маладыя зямляне называюць «беларускай альтэрнатыўнай музыкай». Глямурная афіша падказвала, што канцэрт прымеркаваны да Дня абаронцаў айчыны, у прынцыпе, да сьвята мужчынскага. Мужчынскі такі, суворы склад удзельнікаў гэта толькі пацьвярджаў, а ўдзел дзяўчынак — вакалістак з гурта UNIA — можна расцэньваць як прыгожы падарунак слабага полу моцнай палове чалавецтва. Ды і сьвята без жанчынаў, выключна мужчынскае, выклікае недвухсэнсоўныя падозраньні, не знаходзіце?
→…Вялікі фотарэпартаж з Басовішча-2008
Сёлета Басовішча адбылося ўжо ў 19-ы раз. Арганізатары фэстывалю яшчэ прыходзяць у сябе пасьля месяцаў падрыхтоўкі, але ўжо задумваюцца пра юбілейнае Басовішча наступнага году. Сёлетні ж фэст выйшаў традыцыйна ўтульным. Крыху меншы за мінулагодні па часе і па колькасьці наведнікаў. Аднак ня менш цікавы і значны. Узгадаць альбо пазнаёміцца з Басовішчам-2008 можна ў 20 тэматычных рэпартажах і 283 фотаздымках ад GenerationBY.
→…200 фотаздымкаў у 25 фотарэпартажах з Басовішча-2007
Хто лічыць, што ў артыкуле па выніках фэстывалю шмат літар, трымайце шмат фотак. Кожны тэматычны фотарэпартаж зьмяшчае ад 4 да 12 фотаздымкаў. Аднаўляйце ў памяці пражытыя тры дні сьвята музыкі, шукайце на фота сябе альбо глядзіце, як гэта было сёлета і што такое Басовішча.
→…Поўнагадовае Басовішча-2007: буйнейшы беларускі фэстываль прайшоў у тры дні
Дзевяць літараў у слове, дзевяць цытатаў з песень і дзевяць частак аднаго матэрыялу:
«Будзь разам з намі!» альбо Басовішча-2007 адбылося
«А ў бары-бары тры дарожанькі...» альбо жыцьцё намётавага гарадка
«Скора-скора-скора-скора канец!» альбо пераможцы «Фляўс і Кляйн»
«Ole-Ole-Ole-Ole, Беларусь жыве!» альбо колеры Басовішча
«Bось прыехалі ўсе – містэр, пані, гер, месье...» альбо госьці фэсту
«І цемра сьвятла ня згасіць!» альбо ночы на Басовішчы
«Што дапаможа нам – толькі рок-н-рол!» альбо музычныя стылі на фэсьце
«Чаканьне дастала!» альбо замінкі на Басовішчы
«А сэрца, нібы самалёт, так прагне палёту» ці пляны арганізатараў
Сёньня пачынаецца Адборышча-2006
У 17.00 у Палацы мастацтваў пачнецца першы дзень адборачнага туру на Басовішча. 10 маладых камандаў, а таксама госьці IQ48 і B:N. адыграюць 5 гадзінавы канцэрт. Заўтра па заканчэньні другога дню журы назаве 9 гуртоў, што паедуць 21-22 ліпеня на фэстываль у Польшчу.
→…