Лепшыя альбомы 2009 паводле Experty.by: The Toobes атрымаў 4 узнагароды
Музычныя экспэрты вызначылі лепшыя альбомы году. Узнагароджаньне пераможцаў музычнай прэміі праекту Experty.by прайшло сёньня ў страўні «Камяніца». Нешматслоўныя The Toobes зьвезьлі з закрытай прэзэнтацыі 4 узнагароды за лепшы альбом 2009 году. Віншаваньне аўтараў лепшых альбомаў з 60-ці выпушчаных летась у Беларусі плытак — у рэпартажы Generation.bY.
→Вялікі фотарэпартаж з Басовішча-2008
Сёлета Басовішча адбылося ўжо ў 19-ы раз. Арганізатары фэстывалю яшчэ прыходзяць у сябе пасьля месяцаў падрыхтоўкі, але ўжо задумваюцца пра юбілейнае Басовішча наступнага году. Сёлетні ж фэст выйшаў традыцыйна ўтульным. Крыху меншы за мінулагодні па часе і па колькасьці наведнікаў. Аднак ня менш цікавы і значны. Узгадаць альбо пазнаёміцца з Басовішчам-2008 можна ў 20 тэматычных рэпартажах і 283 фотаздымках ад GenerationBY.
→Фэстываль Басовішча-2008 адбыўся
Самае непрадказальнае Басовішча прайшло 18-19 ліпеня ў Гарадку. Першы раз у шэнгене, без беларускага Адборышча, з рэдагуемай да апошняга праграмай, але тым яшчэ больш цікавае й неспадзяванае. У конкурснай частцы фэстывалю перамаглі Tlusta Lusta, Spital F і «Глюкі». Сярод гасьцей Басовішча зь вялікім посьпехам дэбютаваў менскі Rahis. Упершыню ішла наўпростая трансьляцыя фэсту па тэлевізіі, але са сваімі скандаламі.
→Піт Паўлаў на «Другім Прыходзе»: «Тут кручэ, чым у Бабруйску!»
У адзін дзень – 2-га чэрвеня – ў Магілёўскай вобласьці адбывалася 2 вялікіх рок-фэстываля. Акрамя шырока разрэклямаванага «Рок за баброў» у слаўным горадзе Бабруйску, прайшоў «Другі Прыход» на Чыгірынскім вадасховішчы, на які прыехаў адзін зь лепшых гуртоў Беларусі.
→