Трыа Port Mone падпісала кантракт з агентам Горана Брэгавіча і Manu Chao
Беларускае інструментальнае трыа PortMone напярэдадні вялікага сольнага канцэрта ў Мінску, які адбудзецца 21 траўня ў КЗ «Верхні горад», падпісала кантракт з буйным міжнародным канцэртным агенцтвам Charmenko.
→Port Mone вярнуць «Альбом года» ў Беларусь
21 траўня ў Мінску адбудзецца сольны канцэрт інструментальнага трыа Port Mone, чый дыск «Thou» ў сакавіку атрымаў галоўны прыз – «Альбом года» – на ўзнагародах Experty.by па галасах беларускіх і замежных крытыкаў.
→Новы альбом беларускага трыа PortMone, які быў запісаны ў лесе, выдае буйны еўрапейскі лэйбл
Альбом «Thou» беларускага інструментальнага трыа Port Mone выдадзены буйным еўрапейскім лэйблам Hevhetia (Славакія), што спецыялізуецца на рэлізах неакласікі, джазавай ды авангарднай музыкі.
→Іншае жыццё на ўкраінскім «АртПолі»
«Вандроўка на любы фестываль — гэта заўсёды чаканне пазітыўных эмоцый, новых знаёмстваў ды файнай музыкі, — піша пра ўкраінскі фэст „АртПоле“ знаўца ўсходнееўрапейскіх фестываляў Спадар Спірт. — Калі ты ніколі не чуў большасць гуртоў, што маюць выступіць на галоўнай сцэне фэсту, гэта не страшна, бо на такім мерапрыемстве як юбілейнае 10-е „АртПоле“ нецікавых каманд не бывае».
→Украінцы «ДахаБраха» разам з Port Mone выступяць на «Басовішчы» ў супольным праекце
«Басовішча» абвясьціла чарговых хэдлайнэраў фэстывалю — вядомы этна-гурт Украіны «ДахаБраха» ў супольным праекце зь лепшым беларускім эмбіентам Port Mone.
→Фэстываль экспэртнай маладой музыкі
Інтэрнэт-праект Experty.by зладзіў 14 траўня ў клюбе «Рэактар» музычны фэстываль з удзелам гуртоў The Toobes, «Петля Пристрастия», Port Mone і Nevma — лепшых дэбютаў мінулага году паводле беларускіх і замежных крытыкаў у межах штогадовай узнагароды сайту. Фотарэпартаж зь першага фэсту Experty.by — у фотаблогу Generation.by.
→Experty.by ладзяць музычны фэст з удзелам пераможцаў аднайменнай прэміі
14 траўня ў клюбе «Рэактар» адбудзецца фэстываль «Experty.by», у межах якога ўпершыню на адной сцэне выступяць гурты The Toobes, «Петля Пристрастия», Port Mone і Nevma. Фэстываль зьяўляецца пэўным працягам аднайменных штогадовых узнагарод па галасах вядучых беларускіх і замежных крытыкаў, вынікі якіх былі абвешчаныя ў лютым. Яго мэта — прасоўваньне калектываў, якія выпусьцілі лепшыя дэбютныя альбомы па выніках мінулага году.
→Лепшыя альбомы 2009 паводле Experty.by: The Toobes атрымаў 4 узнагароды
Музычныя экспэрты вызначылі лепшыя альбомы году. Узнагароджаньне пераможцаў музычнай прэміі праекту Experty.by прайшло сёньня ў страўні «Камяніца». Нешматслоўныя The Toobes зьвезьлі з закрытай прэзэнтацыі 4 узнагароды за лепшы альбом 2009 году. Віншаваньне аўтараў лепшых альбомаў з 60-ці выпушчаных летась у Беларусі плытак — у рэпартажы Generation.bY.
→У Менску адчынілася фотавыстава «Generation To Go»
У той час, як фотагранды мерыліся даўжынёй аб’ектываў на прафэсійнай фотавыставе «Дызайн Фармат» у Белэкспа, моладзь зь Беларусі, Расеі і Нямеччыны прэзэнтавала свае фотапрацы ў менскім City Bar’ы. Адкрыцьцё выставы «Generation To Go» прайшло ўчора, а паглядзець фота можна яшчэ на працягу месяца — да 4 ліпеня.
→