Украінцы «ДахаБраха» разам з Port Mone выступяць на «Басовішчы» ў супольным праекце

«Басовішча» абвясьціла чарговых хэдлайнэраў фэстывалю — вядомы этна-гурт Украіны «ДахаБраха» ў супольным праекце зь лепшым беларускім эмбіентам Port Mone.


ДахаБраха


Port Mone

Фэстываль «Басовішча», які традыцыйна пройдзе ў сярэдзіне лета пад Беластокам, працягвае публікаваць навінкі сёлетняй праграмы.

На дадзены момант у праграме ўжо заяўленыя:

  • Neuro Dubel
  • IQ48
  • R.U.T.A.
  • ДахаБраха
  • Port Mone
  • Znich
  • Beton
  • Tymon & Transistors
  • TT-34
  • YellowBrickRoad
  • Akute
  • Exist-M

Праграма будзе пашырацца, але ня толькі музычная. Ужо заплянаваныя пэрфомансы, праекцыі фільмаў, майстар клясы для гледачоў: беларускія песьні белым голасам, ігра на этнічных інструмэнтах, графіці і трафарэты. Ужо традыцыйнымі для фэстывалю таксама будуць выступы DJ-аў.


Кампазыцыя «Вясна», гурт «ДахаБраха»

Да 10 чэрвеня працягваецца збор заявак на конкурс маладых гуртоў фэстывалю.

Арганізатары «Басовішча» разьлічваюць прадставіць гледачам візавую падтрымку і выпрацоўваюць яе мэханізмы цяпер.

vojur 19:17, 23/05/2011 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0645 seconds.