Берасьцейскі гурт «Сьцяна» адсьвяткаваў у Менску сваё дзесяцігодзьце

Сьцяна

Лёгкая перанасычанасьць музыкаў назіралася 25 верасьня ў менскім клюбе R-club – гурт «Сьцяна» сьвяткаваў адмысловым зборным канцэртам сваё дзесяцігодзьдзе. Віншавалі берасьцейцаў менскія Rahis, UniaSok, бярозаўскі B:N, а таксама берасьцейскі D_tails.

Rahis

Заля грукацела ад басоў і гітараў – нават «нецяжкія» Rahis і Unia ў гэты вечар, здавалася, гучалі цяжэй. На эмоцыях Rahis парваў струну, але кароткая паўза выявіла талент у сола-гітарыста гурта Яўгена Бузоўскага да складаньня вершаў экспромтам. 

Unia

«Эціс! Аціс! Анімаціс! Адлабалі хлопцы з Рахіс!» – вясёлыя рыфмаванкі працягнуліся між выступамі гуртоў конкурсам сярод гледачоў на лепшае віншаваньне «Сьцяне». Гурт Unia зьдзівіў гледачоў і юбіляраў падарункам-сюрпрызам, адыграўшы кавер на адну зь песень Сьцяны.

адлюстраваньне гурта D_tails

Берасьцейцы D_tails і менскі Sok далі магчымасьць на волю патрэсьці хаерамі прыхільнікам бескампраміснай музыкі. B:N далучыўся да віншаваньня «Сьцяны» і выканаў свае традыцыйныя гіты.

BN

лідар гурта Сьцяна

Імяніньнікі загрузіліся й рушылі дадому – каб на наступны дзень працягнуць сьвяткаваньне канцэртам у Берасьці.

Яшчэ 30 фота з менскага канцэрту-сьвяткаваньня ў фотаблогу Generation.bY

tarka 17:30, 29/09/2009 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3349 seconds.