У Беларусі выйшла друкаваная вэрсія п’есы «Народны альбом»
Учора 19 чэрвеня ў «Графіці» прайшла прэзэнтацыя кніжнага выданьня п’есы «Народны альбом». П’еса была напісаная яшчэ ў 1999 годзе, ў той час рэжысэр Мікалай Пінігін жадаў паставіць яе ў тэатры імя Янкі Купалы. У Купалаўскім п’еса пакуль так і не пастаўленая, але ж яе пасьпяхова граюць ліцэісты Уладзімера Коласа. Раней кніга з польскім і беларускім варыянтамі тэксту «Народнага альбома» выходзіла ў Беластоку. Цяпер праз 9 гадоў п'еса выйшла ў Беларусі ўпершыню асобнай кнігай. Глядзіце фотарэпартаж з прэзэнтацыі.
→«Народны альбом» адсьвяткаваў юбілей

Простыя словы, простыя рэчы, а «Народны альбом» ужо адсьвяткаваў 10 год. Юбілей, сьвята, але пасьля такога канцэрту хочацца сказаць адно: усё толькі пачынаецца! На імпрэзе было столькі выбітных людзей, што бліскавіцы фотакамэраў не заціхалі ні ў фае, ні ў залі, ні ў грымёрцы. А калі б музыкі давалі аўтографы адной асадкай — яна б дакладна «сьпісалася».
→