У Беларусі выйшла друкаваная вэрсія п’есы «Народны альбом»

 

Учора 19 чэрвеня ў «Графіці» прайшла прэзэнтацыя кніжнага выданьня п’есы «Народны альбом». П’еса была напісаная яшчэ ў 1999 годзе, ў той час рэжысэр Мікалай Пінігін жадаў паставіць яе ў тэатры і­мя Янкі Купалы. У Купалаўскім п’еса пакуль так і не пастаўленая, але ж яе пасьпяхова граюць ліцэісты Уладзімера­ Коласа. Раней кніга з п­ольскім і беларускім варыянтамі тэксту «Народнага альбома» выходзіла ў Беластоку. Цяпер праз 9 гадоў п'еса выйшла ў Беларусі ўпершыню асобнай кнігай. Глядзіце фотарэпартаж з прэзэнтацыі.

­­

Прэзэнтацыю п’есы  ў «Графіці» праводзілі яе аўтары Міхал Анемпадыстаў і Лявон Вольскі. Мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў – аўтар тэкстаў песень, аўтар ілюстрацый і адзін з аўтараў (разам зь Лявонам Вольскім) самой п’есы. Лявон праўда сьціпла адзначае, што толькі крыху рэдагаваў тэкст п’есы.­

 

­Пад час прэзэнтацыі Міхал і Лявон распавядалі пра прыгоды «Народнага альбому» на розных канцэртах, большасьць якіх за 10 год існаваньня праекту адбываліся за мяжой.

 

Лявон Вольскі адыграў папросту пад гітару частку песень з «Народнага альбому». Гэтае гучаньне нагадала Міхалу Анемпадыставу тое, як ствараўся праект. Калісьці песьні прыдумляліся ну кухні і гучалі ад пачатку прыблізна ў такім выглядзе.

 

Кася Камоцкая сыграла некалькі сьпеваў і падтрымоўвала Лявона ў некаторых песьнях.­­

 

На вокладцы кні­гі зь п’есай зьмешчаныя словы паэта Андрэй Хадановіча. Ён адзначае: У Беларусі на сёньня ёсь­ць два народныя паэты. Калі б гэта залежала ад яго, зьявіліся б яшчэ два – Анемпадыстаў і Вольскі.

 

 

 

У пасьляслоўі да п’есы Лявон Вольскі падсумоўвае, што адбылося з удзельнікамі Народнага ­альбому за гэты час:­

  • зьнік гурт «Крыві», зьявіліся шматлікія разнастайныя альбомы Зьмітра Вайцюшкевіча;
  • Вераніка Круглова амаль зусім зьехала ў Бэрлін;
  • N.R.M. з маладой нахабнай каманды пераўтварыўся ў чарговых мастадонтаў белроксцэны;
  • Слава Корань працуе праграмным дырэктарам (калі не памыляюся) Эўрапейскага Радыё для Беларусі;
  • там жа працуе Сяргей Ахрамовіч;
  • Аляксандар Памідораў — на радыё «Свабода»;
  • Ірына Курапаткіна даўно жыве і працуе ў Вашынгтоне, у ААН;
  • зьявіліся гурты «Крамбамбуля», «Зэт», «Гарадзкія» і Petepaff. Іх стварылі ўдзельнікі «Народнага альбому»;
  • былі запісаныя супольныя музычныя праекты «Сьвяты вечар—2000», «Я нарадзіўся тут» і нявыдадзеная «Скрыпка дрыгвы» (на вершы У.Караткевіча).

І адзначае, што «Народны альбом» стаўся адной з галоўных музычных падзеяў Беларусі канца ХХ стагодзьдзя.

Кніга зь п’есай выдадзеная цалкам афіцыйна накладам 1000 асобнікаў і будзе прадавацца ў кнігарнях.

vojur 17:10, 19/06/2008 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.056 seconds.