Вырошчваньне марыхуаны і галюцынагенных грыбоў у Чэхіі больш не крымінальнае злачынства

Вырошчваньне галюцынагенных грыбоў, канопляў, кустоў кокі і іншых наркатычных расьлінаў у пэўных межах ня будзе лічыцца крымінальным злачынствам у Чэхіі. Цяпер кожны чэх можа мець пры сабе да 15 г. ці «пяць кустоў» марыхуаны. Чакаецца, што новыя правілы ўвойдуць у сілу з новага году.
→Вуліцы Прагі праз 20 гадоў ізноў запоўнілі тысячы людзей
Сёньня вуліцы Прагі зноўку запоўніліся тысячамі людзей, якія прайшлі шэсьцем па шляху гістарычнай студэнцкай дэманстрацыі 17 лістапада 1989 году, якая стала пачаткам падзеньня камунізму ў Чэхаславакіі. Толькі цяпер студэнтаў не зьбівалі на вуліцы, а гукі паліцэйскіх машынаў даносіліся з калёнак, каб нагадаць атмасфэру таго дня. На што дэманстранты, як і 17 лістапада 1989 году, рэагавалі воклічамі пратэсту, а вуліцы напаўняліся бразгатаньнем ключоў і асьвятляліся сотнямі сьвечак у рукох людзей.
→70 год Міжнароднаму дню студэнта і 20 — аксамітавай рэвалюцыі

Абедзьве гадавіны вяртаюць у тагачасную Чэхію да студэнцкіх пратэстаў 17 лістапада 1939 і 1989 гадоў. Абедзьве зьвязваюць з студэнцкімі дэманстрацыямі — напачатку супраць нацысцкай дыктатуры, а праз пяцьдзесят год — супраць камуністычнага рэжыму. Сёньня Чэхія рыхтуецца да дзяржаўнага сьвята з нагоды 17 лістапада.
Арганізатары і ўдзельнікі студэнцкай дэманстрацыі 1989-га зьбіраюцца з нагоды юбілею ў праскіх кавярнях, на вуліцах Прагі і ў галерэях ладзяцца выставы, ва ўнівэрсытэтах — канфэрэнцыі з удзелам палітыкаў, дзеячаў культуры, студэнтаў, а ў дзень гадавіны людзі з павязанымі чырвона-сіне-белымі стужкамі зноўку пройдуць ад Альбэртава да Нацыянальнага праспэкту — шляхам дэманстрацыі 1989 году. Напярэдадні Міжнароднага дня студэнцтва Generation.bY робіць агляд ролі студэнтаў у палітычных падзеях Чэхіі дваццатага стагодзьдзя і пачынае сэрыю публікацыяў з сэрца аксамітавай рэвалюцыі — Прагі.
→Позірк на Прагу праз аб’ектыў

Фотавыстава «Казачная краіна» адкрылася ў кінатэатары «Перамога» 16 кастрычніка. Галоўная тэма падзеі, прымеркаванай да Дня ўтварэньня незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі, — Прага, галоўныя героі — беларускія фатографы Віталь Раковіч і Віктар Жураўкоў, вачамі якіх можна пазнаёміцца альбо яшчэ раз прагуляцца па чэскай сталіцы.
→Беларусы па ўсім сьвеце пачынаюць «пыхцець за Беларусь»

У эмігранцкім асяродку беларусаў нарадзілася ідэя сумясьціць заняткі спортам і асьветніцкую дзейнасьць. Ініцыятары акцыі «пыхцім за Беларусь!» прапануюць беларусам па ўсім сьвеце заняцца ранішнімі прабежкамі, паралельна распавядаючы на камэру пра дзівосы тых мясьцінаў, дзе яны ўжо пабывалі.
→Чэхія, Вугоршчына, Польшча і Славакія прапануюць стыпэндыі для беларускіх студэнтаў

З пачаткам верасьня тэма навучаньня як ніколі актуальная. Актывізуюцца і замежныя адукацыйныя праграмы з прапановамі для беларускіх студэнтаў навучаньня ў эўрапейскіх краінах.
У 2009 годзе Міжнародны Вышэградзкі Фонд рэалізуе спэцыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 сэмэстраў навучаньня ў любым дзяржаўным ці прыватным унівэрсытэце
«Ня ўдзельнічаць у мітынгах ты ня можаш, а зь іншага боку ўсьведамляеш, што такое хаджэньне табе ніякай карысьці не прынясе»

За апошнія некалькі год шмат маладых беларусаў апынуліся за мяжой. Хтосьці вучыцца, хтосьці знайшоў добрую працу, а хтосьці вымушаны быў зьехаць не па ўласным жаданьні.
Пасьля першых мітынгаў і адчуваньня незрэалізаваных надзеяў сярэдзіны 90-х папярэдняе пакаленьне беларусаў, народжанае ў 70-х, таксама накрыла хваля эміграцыі. Меншая, але гэтыя людзі засталіся там. Цяпер Інтэрнэт дае магчымасьць ім дастаткова блізка адчуваць Беларусь, але ж кілямэтры тым ня менш аддзяляюць.
У інтэрвію з адным з такіх эмігрантаў — паэтам і пісьменьнікам Максам Шчурам — мы паразмаўлялі пра незрэалізаваныя магчымасьці бурлівых 90-х, пра эміграцыю і творчасьць.
→Фэстываль фільмаў пра правы чалавека «Адзін сьвет» прайшоў у Празе

Агулам 138 фільмаў былі паказаныя ў 10 кінатэатрах Прагі ў межах фэстывалю кіно пра правы чалавека «Адзін сьвет». У паказе ўдзельнічалі і дзьве дакумэнтальныя стужкі зь Беларусі. Прыйсьці на фэст заклікала вясёлая рэкляма з песьняй ад карыкатурнага ансамблю сучасных дыктатараў і сьлёганам «Заткніце гэту песеньку!»
→Карлаў унівэрсытэт будзе выкладаць беларускую мову
Інстытут славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх ведаў філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту (Прага, Чэхія) з новага навучальнага году пачне выкладаць беларускую мову. Такое жаданьне выказалі самі студэнты славістыкі.
→Больш, чым Рок'н'ролл: Легенда Plastic People of the Universe
«Людзі гуляюць у гульні з уладай, даюць сябе падкупіць магчымасьцю паступіць ва ўнівэр, таннымі трамваямі... Ім гэта настолькі важна, што яны трымаюць пры сабе свае думкі і паслухмяна стрыгуць валасы. А Плястыкам усё тое глыбока па барабану. Іх няма чым падкупіць. Бо яны зь іншага сьвету. З той жа краіны, што і Музы. Яны не ерэтыкі - яны паганцы,» - прыхільнік гурта-легенды Plastic People of the Universe, створанага якраз у гістарычны для Чэхаславакіі 1968 год.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп