Вуліцы Прагі праз 20 гадоў ізноў запоўнілі тысячы людзей
Сёньня вуліцы Прагі зноўку запоўніліся тысячамі людзей, якія прайшлі шэсьцем па шляху гістарычнай студэнцкай дэманстрацыі 17 лістапада 1989 году, якая стала пачаткам падзеньня камунізму ў Чэхаславакіі. Толькі цяпер студэнтаў не зьбівалі на вуліцы, а гукі паліцэйскіх машынаў даносіліся з калёнак, каб нагадаць атмасфэру таго дня. На што дэманстранты, як і 17 лістапада 1989 году, рэагавалі воклічамі пратэсту, а вуліцы напаўняліся бразгатаньнем ключоў і асьвятляліся сотнямі сьвечак у рукох людзей.
→«Давайце ня пойдзем туды, каб не кампрамэтаваць маладых. Пакінем студэнтаў, няхай яны паспрабуюць па-свойму»

Ва ўтульнай праскай кавярні гучна, у глыб залі прабягаюць людзі, зь якімі Шымон радасна вітаецца і абяцае хутка далучыцца. «У нас сёньня сустрэча студэнцкіх лідэраў 20 год пасьля», — тлумачыць нам Шымон Панэк. У 1989 годзе ён, тады студэнт біялягічнага факультэту Карлава ўнівэрсытэта, разам з аднадумцамі арганізоўваў студэнцкую дэманстрацыю да 17 лістапада, а таксама быў сустаршынём Цэнтральнага каардынацыйнага камітэту бастуючых студэнтаў. Якія былі настроі ў праскіх ВНУ ў 1989-м годзе, ці былі студэнты ў той час больш палітызаваныя, чым сёньня, што прымусіла іх выйсьці на вуліцы – распавядае адзін зь лідэраў студэнцкага руху Чэхаславакіі канца 80-х.
70 год Міжнароднаму дню студэнта і 20 — аксамітавай рэвалюцыі

Абедзьве гадавіны вяртаюць у тагачасную Чэхію да студэнцкіх пратэстаў 17 лістапада 1939 і 1989 гадоў. Абедзьве зьвязваюць з студэнцкімі дэманстрацыямі — напачатку супраць нацысцкай дыктатуры, а праз пяцьдзесят год — супраць камуністычнага рэжыму. Сёньня Чэхія рыхтуецца да дзяржаўнага сьвята з нагоды 17 лістапада.
Арганізатары і ўдзельнікі студэнцкай дэманстрацыі 1989-га зьбіраюцца з нагоды юбілею ў праскіх кавярнях, на вуліцах Прагі і ў галерэях ладзяцца выставы, ва ўнівэрсытэтах — канфэрэнцыі з удзелам палітыкаў, дзеячаў культуры, студэнтаў, а ў дзень гадавіны людзі з павязанымі чырвона-сіне-белымі стужкамі зноўку пройдуць ад Альбэртава да Нацыянальнага праспэкту — шляхам дэманстрацыі 1989 году. Напярэдадні Міжнароднага дня студэнцтва Generation.bY робіць агляд ролі студэнтаў у палітычных падзеях Чэхіі дваццатага стагодзьдзя і пачынае сэрыю публікацыяў з сэрца аксамітавай рэвалюцыі — Прагі.
→Дзень Студэнта 2008
На гэтым сайце мы сьвяткуем Дзень Студэнта ўжо ў пяты раз. З нагоды Міжнароднага Дня Студэнта — падборка самых вызначальных матэрыялаў на студэнцкую тэматыку Studenty.by i Generation.bY: пра студэнцкія змаганьні ў сьвеце і ў Беларусі, пра вядомых людзей Беларусі ў студэнцкія гады, пра стыпэндыю і адукацыю, пра анімаваныя студэнцкія мары.
→Вялікі студэнцкі фотаальбом КУЛЬТурных людзей
«Ой, гэта ж так даўна было, трэба пашукаць фота ў бацькоў», — самы папулярны адказ на першы зварот Generation.by да вядомых людзей Беларусі, якія праходзяць у праекце пад брыфам «КУЛЬТурныя людзі». Усе некалі ды былі студэнтамі, здавалі курсавыя, адрываліся ды адпачывалі. Калі як не ў Дзень Студэнта сабраць разам рарытэтныя фота студэнцкага часу вядомых зараз людзей? З такой сьветлай ідэяй выправіліся мы на пошукі.
Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Сяргей Міхалок, Аляксандар Кульлінковіч, Ганна Вольская, Ігар Варашкевіч, Піт Паўлаў, Міхал Анемпадыстаў, Адам Глёбус, Кася Камоцкая, Зьміцер Падбярэскі, Саша Ракавец, Віталь Артыст, Каця Пытлева — усім ставім «выдатна»! ;)
Больш таго, напрыканцы фотаальбома чытачоў чакае асобны фотасюрпрыз.
→Беларускае студэнцтва з 1989-га да нашых дзён у чатырох асобах
Сёньня — Міжнародны дзень студэнта!
Для кагосьці студэнцкі час застаецца самай вясёлай і настальгічнай парой, для кагосьці няспыннай і безвыходнай зуброжкай, а камусьці ўдаецца за 5 год і павучыцца, і павесяліцца, і стаць актыўным сьведкам і ўдзельнікам грамадзка-палітычных зьменаў у краіне ды сьвеце.
Як уплывалі распад СССР, аднаўленьне незалежнасьці Беларусі і абраньне першага прэзыдэнта на адукацыю? Да Дня Студэнта 4 студэнты розных пакаленьняў ад савецкага часу да нашых дзён дзеляцца сваімі ўспамінамі з Generation.by.
→«Васілёк. 17.11» — flash-віншаванка да Дня Студэнта

Са сьвятам усіх студэнтаў — дзёньнікаў і завочнікаў, першакурсьнікаў і выпускнікоў — маладых спэцыялістаў, былых студэнтаў і будучых, сяброў студэнтаў і іх каханых ;). Шмат халоднага піва, цёплага надвор'я, хуткага інтэрнэту, гарачага каханьня і надзейных сяброў! А ад Tarki усім адмысловы flash-сюрпрыз з абноўленым тварам героя мультсэрыялу «Васілёк». Лічым другой сэрыяй ;).
→Сёньня - міжнародны дзень студэнта
Сёньня сьвята! Вядома ж – Дзень студэнта. А што мы ведаем пра яго гісторыю?
→Дзень студэнта ў Сэрбіі: “Белград - гэта сусьвет”
17 лістапада на Дзень студэнта ў Белградзе (Сэрбія) адбудзецца адкрыцьцё фотавыставы “Белград быў сусьветам”. Гэты дзень - 10-я гадавіна студэнцкіх пратэстаў 1996-1997 гадоў супраць фальсыфікацыі урадам Мілошавіча вынікаў мясцовых выбараў у Сэрбіі.
→
