Дзень Студэнта 2008
На гэтым сайце мы сьвяткуем Дзень Студэнта ўжо ў пяты раз. З нагоды Міжнароднага Дня Студэнта — падборка самых вызначальных матэрыялаў на студэнцкую тэматыку Studenty.by i Generation.bY: пра студэнцкія змаганьні ў сьвеце і ў Беларусі, пра вядомых людзей Беларусі ў студэнцкія гады, пра стыпэндыю і адукацыю, пра анімаваныя студэнцкія мары.
Дарэчы, інфармацыйны студэнцкі рэсурс Studenty.by, зь якога й паўстала творчая супольнасьць Generation.bY, стартаваў якраз пяць год таму ў дзень студэнта. І дагэтуль 15% публікацыяў сайту — наўпрост пра студэнтаў, а на адукацыйныя й калястудэнцкія тэмы — большая палова матэрыялаў сучаснага Generation.bY.
Па цэтліках «студэнты», «стыпэндыя», «разьмеркаваньне», «адукацыя» можна адсачыць, што адбывалася ў студэнцкім асяродку ў апошнія пяць год, калі й на колькі падвышалі стыпэндыю, куды рухаецца беларуская сыстэма адукацыі, якія навіны ў розных унівэрсытэтах: ад БДУ да ЭГУ, і чым адрозьніваецца навучаньне ў Аўстрыі ці ў ЗША ад беларускага .
Многім вядома, сьвяточная на сёньня дата — Дзень Студэнта — мае сумныя гістарычныя карані. 17 лістапада адзначаецца як дзень студэнта, бо ў гэты дзень у 1939 годзе чэхаславацкія студэнты сталі ахвярамі нацыстаў. А 50 год пасьля — 17 лістапада
На старонках Generation.bY мы ў тым ліку імкнемся адлюстроўваць усе падзеі вакол сучасных беларускіх студэнтаў: ад дзёрзкіх студэнцкіх паці і пасьпяховых крэатыўных задумак да адстойваньня ўласных перакананьняў. Гучная гісторыя незаконнага выключэньня з БДЭУ
А нядаўна мы паспрабавалі разабрацца, як разьвівалася беларускае студэнцтва з 1989-га да нашых дзён у чатырох асобах і нават яшчэ раней — у пачатку мінулага стагодзьдзя: «Студэнцкая Думка» 1928-га году: «хоць зарэж — вучыцца немагчыма!».
Зрэшты, большасьць зараз вядомых людзей Беларусі былі калісьці студэнтамі, здавалі курсавыя, адрываліся ды адпачывалі. Як выглядалі ў студэнцкія гады вядомыя беларусы: Лявон і Ганна Вольскія, Алег Хаменка, Сяргей Міхалок, Аляксандар Кульлінковіч, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая і іншыя — у Вялікім студэнцкім фотаальбоме КУЛЬТурных людзей.
А настрой тых, хто яшчэ нядаўна наведваў пары, а цяпер цёгаецца на працу ў офіс — у мультфільме «Васілёк. 17.11» —
Хто быў студэнтам, хто будзе, хто, як кажуць, «спачуваючы» :) А ў эпоху неабмежаваных магчымасьцяў для самаадукацыі праз Сеціва амаль усе
З днём студэнта, сябры!
Камэнтары
хоць малюнак да артыкула зроблены з пэўнай ноткай настальгіі па інтэрнэтах. я паглядзела і падумала - нізашто не хачу назад у інтэрнат, дзе я пражыла 3,5 гады. НІЗАШТО! У мяне асацыяцыі з турмой! Асабліва як на гэтыя шафы паглядзела.
без такой шафы і інтэрнат - не інтэрнат :)
з харошымі людзьмі ў інтэрнаце жыцьцё ў радасьць, але тут ужо як пашэнціць.
Студэнтка, але ўсяго кайфу ўжо не адчуваю. Студэнцтва нават больш перашкаджае, бо скрадае сваёй турэмнасьцю шмат часу. Але цудоўнае сьвята, шмат зь чым і, галоўнае, зь кім зьвязвае : )А віншаваць прыходзіцца непасрэдна не сяброў, а ўжо сваіх студэнтак на практыцы : )
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.