Стыпэндыі ад амбасады для навучаньня ў Чэхіі

Чэская Амбасада ў Менску абвясьціла аб вылучэньні 6 стыпэндыяў для беларусаў, якія жадаюць навучацца ў Чэхіі па-чэску ці па-ангельску. Тэрмін падачы: да 19 лістапада 2010.

­

5 стыпэндыяў для выпускнікоў сярэдніх школаў

Праграма прызначаная для выпускнікоў сярэдніх школаў (у тым ліку 2011 году) і акрамя чатырохгадовага навучаньня ўлучае наведваньне курсаў па вывучэньні чэскай мовы з наступнай здачай экзамэнаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага будзе адданая кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадзкія навукі, эканоміку й сельскую гаспадарку.

1 стыпэндыя для навучаньня па праграме падрыхтоўкі магістраў і PhD

Стыпэндыю могуць атрымаць бакаляўры дзеля навучэньня ў ангельскамоўнай магістратуры, а таксама тыя, хто хоча навучацца ў асьпірантуры на ангельскай (па спэцыяльнасьцях сельскай гаспадаркі, эканомікі ды інфарматыкі). Заяўкі кандыдатаў, якія жадаюць навучацца па спэцыяльнасьцях мастацтва, мастацкая архітэктура й пэдагогіка, разглядацца ня будуць.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць:

  • ліст, які тлумачыць жаданьне навучацца ў Чэхіі (1‐2 старонкі);
  • кароткую біяграфію, якая ўтрымлівае асноўныя зьвесткі аб кандыдаце, эл. адрас, тэлефон і інфармацыю аб тым, на які тып стыпэндыі заяўнік прэтэндуе;
  • копію пасьведчаньня аб атрыманьні адукацыі з адзнакамі, для выпускнікоў 2011 году ‐ ацэнкі за апошнія 2 гады навучаньня;
  • іншыя дадатковыя дакумэнты па меркаваньні заяўніка (рэкамэндацыі, публікацыі, граматы ды інш.).

Кандыдатам, якія пройдуць першы этап, будзе прапанавана запоўніць анкеты й прадаставіць астатнія неабходныя дакумэнты.

Дакумэнты можна асабіста перадаць у амбасаду Чэхіі ў Менску альбо даслаць па пошце на адрас: зав. Музычны 1/2, 220030 Менск.

Апошні тэрмін падачы заявак: 19 лістапада 2010 г.

Болей інфармацыі на сайце Міністэрства адукацыі Чэхіі

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1233 seconds.