Стыпэндыі чэскага ўраду на 2012-2013 навучальны год

Амбасада Чэскай Рэспублікі ў Менску інфармуе пра прадстаўленьне стыпэндыяў на наступны навучальны год для паступленьня ў чэскія ВНУ у бакаляўрыят і магістратуру.

Прапануюцца наступныя стыпэндыі:

  • 5 стыпэндый для навучаньня па праграме падрыхтоўкі бакаляўраў / магістраў на чэскай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ (у тым ліку выпускнікоў 2012 года) і мае на ўвазе год наведваньня курсаў па вывучэньні чэскай мовы з наступнай здачай ўступных іспытаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прадастаўленьні стыпэндыі будзе аддавацца кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадзкія навукі, прыродазнаўчыя навукі і сельскую гаспадарку.
  • 1 стыпэндыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі іспыты на ступень бакаляўра) і для навучаньня ў асьпірантуры на ангельскай мове (па спэцыяльнасьцях сельскай гаспадаркі, грамадзкіх або натуральных навук).

У сувязі з часовымі цяжкасьцямі здачы ўступных іспытаў кандыдатуры жадаючых навучацца па спэцыяльнасьцях мастацтва, мастацкай архітэктуры і пэдагогікі разглядацца ня будуць.

З падрабязнай інфармацыяй аб прадастаўленьні стыпэндый можна азнаёміцца па спасылцы.

Кандыдаты на атрыманьне стыпэндыі павінны падаць:

  • Ліст, які тлумачыць жаданьне вучыцца ў ЧР (1–2 старонкі)
  • Кароткая біяграфія, якая зьмяшчае асноўныя зьвесткі аб кандыдаце, электронны адрас, тэлефон і інфармацыю пра тое, на які від стыпэндыі заяўнік прэтэндуе
  • Копія пасьведчаньня аб атрыманым адукацыі з ацэнкамі, для выпускнікоў 2012 года — адзнакі за апошнія 2 гады навучаньня
  • Іншыя дадатковыя дакумэнты па меркаваньні заяўніка (рэкамэндацыі, публікацыі, граматы і г.д.)

Дакумэнты, якія ня будуць адпавядаць вышэйпералічаным патрабаваньням, разглядацца ня будуць. Дакумэнты можна асабіста прадаставіць у Амбасаду ЧР у Менску або выслаць па пошце на адрас амбасады: Музычны зав. 1 / 2, 220030 Менск, да 17 лістапада 2011 г. З адабранымі кандыдатамі будзе праводзіцца гутарка (у сьнежні). Кандыдатам, якія прайшлі першы этап, будзе прапанавана запоўніць анкеты і прадставіць астатнія неабходныя дакумэнты.

18:00, 11/10/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1259 seconds.