Бясплатныя анлайн-курсы ЕГУ

ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні прапануе абітурыентам бакалаўрскіх праграм універсітэта прайсці бясплатныя дыстанцыйныя курсы.

Штогод ЕГУ прапануе абітурыентам бакалаўрскіх праграм прайсці бясплатныя спецыялізаваныя дыстанцыйныя курсы, якія дазволяць будучым студэнтам бліжэй пазнаёміцца са спецыфікай адукацыйных праграм універсітэта.

Важна! Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў дыстанцыйных курсах адбываецца па спасылцы да 28 лютага. Курсы будуць праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце ў адмысловай адукацыйнай прасторы абітурыентаў універсітэта.

Да ўвагі абітурыентаў прапануюцца наступныя дыстанцыйныя курсы:

  • Культурная спадчына і турызм
  • Новыя медыя
  • Палітычная сацыялогія
  • Уводзіны ў міжнароднае і еўрапейскае права
  • Мастацкая прапедэўтыка

Дыстанцыйныя курсы з’яўляюцца адным з этапаў Інтэлектуальнага марафона ЕГУ. Абітурыенты, якія скончуць абраны онлайн-курс лепей астатніх, атрымаюць дадатковыя балы да рэйтынга абітурыента падчас паступлення на бакалаўрскія праграмы ЕГУ:

Першае месца – 0,3 бала
Другое месца – 0,2 бала
Трэцяе месца – 0,1 бала

17:00, 23/02/2016 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1672 seconds.