З опернага спявака ў «Вурай»
Новая праграма «Вэлытай-вэлытай» прагучала суботнім вечарам у галерэі-бары NEWDAY. Менскі гурт быў заснаваны тры гады таму музыкамі з FratreZ, які ў сваю чаргу нарадзіўся ў сценах Акадэміі музыкі. «Вурай» зрабіўся вядомым як музычна-вандроўны аркестрык, кожны выступ якога нагадвае хутчэй тэатральнае прадстаўленне, чым канцэрт. Нядаўна музыкі з’ездзілі ў экспедыцыю на Палессе і зрабілі цалкам новую праграму, заснаваную на народных песнях.
→Студэнтаў адправяць вучыцца на заводы і фэрмы
На кожным буйным прадпрыемстве створаць філію катэдраў ВНУ, куды адправяць практыкавацца студэнтаў ужо з трэцяга курсу. Працягласьць практыкі павялічаць, каб «прышпіліць» студэнта да будучай працы. Акрамя гэтага Лукашэнка прапанаваў перанесьці «цэнтар цяжару» адукацыйных працэсаў на фэрмы і палі».
→Вясковым абітурыентам пакінулі льготы
Нягледзячы на шматлікія заявы беларускіх чыноўнікаў аб неабходнасьці рэформы працэдуры залічэньня ва ўнівэрсытэты, у правілах набору 2012 году зьменаў амаль ня будзе. Мінадукацыі абмежавалася ўсталяваньнем мінімальнага балу па тэстах.
→Вучыць беларускую ідэалёгію на ангельскай згадзіліся 4 дзесяткі замежнікаў
БДУІР ужо тры гады набірае на навучаньне студэнтаў на ангельскамоўныя спэцыяльнасьці. Але вучыцца на іх пакуль згадзіліся толькі каля 40 студэнтаў. Цяпер унівэрсытэт адкрые набор яшчэ на тры спэцыяльнасьці. Але выкладчыкаў для іх не хапае ўжо цяпер.
→Балоньскі працэс пайшоў
Беларусь накіравала заяўку ў Балоньскі камітэт. Наша краіна спадзяецца далучыцца да адзінай эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ўжо ўвесну.
→15 тысячаў студэнтаў адлічылі ў мінулым навучальным годзе
Цягам мінулага навучальнага году студэнтамі перасталі быць 15 тысячаў чалавек. На думку намесьніка міністра адукацыі Аляксандра Жука, гэта «даволі шмат».
→Самым няўдачлівым дарогу ў беларускія ўнівэрсытэты зачыняць
Міністэрства адукацыі ўсё болей упэўнена кажа аб плянах усталяваць бар’еры для абітурыентаў, якія набіраюць толькі некалькі балаў па цэнтралізаваным тэстам. Такім чынам чыноўнікі спадзяюцца не дапусьціць да ўступнай кампаніі каля 5% абітурыентаў, што здольныя адказаць на ЦТ меней чым на 15 балаў.
→Беларускія ВНУ пяройдуць на эўрапейскую сыстэму адукацыйных крэдытаў
Замацаваньне сыстэмы адукацыйных крэдытаў з улікам патрабаваньняў Балоньскай дэклярацыі прадугледжвае праграма разьвіцьця вышэйшай адукацыі Беларусі да 2015 году, што была прынятая ўрадам у пачатку месяца. Паводле плянаў Міністэрства адукацыі ўжо ў 2013 годзе беларускія студэнты будуць навучацца па эўрапейскай сыстэме крэдытаў, якая дазваляе самім выбіраць дадатковыя дысцыпліны, а таксама лягчэй пераводзіць беларускія дыплёмы ў «замежныя» стандарты.
→Дзяржава абвясьціла аб рэзкім скарачэньні набору завочнікаў
Скароцяць найперш набор на аддзяленьні прыватных ВНУ. Завочнікаў у гэтых інстытутах стане адразу на 2.5 тысячы меней. Міністэрства адукацыі марыць давесьці лічбу студэнтаў завочнага да 30–40 тысячаў (цяпер кожны другі першакурсьнік — завочнік).
→Мінадукацыі: усе Балоньскія рэкамэндацыі выкананыя
Беларусь цалкам выканала рэкамэндацыі Балоньскай дэклярацыі і спадзяецца далучыцца да агульнай адукацыйнай прасторы Эўропы ў красавіку 2012 году. Аб гэтым заявіў намесьнік міністра адукацыі Аляксандр Жук.
→