Трэнінгі па правох студэнтаў у Менску
Усім студэнтам, у якіх ёсьць ня толькі тусоўкі, сэсіі і студэнцкі білет, але й імкненьне да справядлівасьці, прысьвячаецца. Калі ты адчуваеш, што Твае правы парушаюцца, Калі цябе абурае, калі чыніцца несправядлівасьць і ты не заўсёды ведаеш, што з гэтым можна зрабіць, МПГ «Студэнцкая Рада» запрашае прыняць удзел у трэнінгах па падвышэньні прававой культуры ў сфэры правоў студэнтаў.
Разьмеркаваны выпускнік БНТУ паскардзіўся на парушэньне правоў у ААН

Выпускнік БНТУ Ільля Сеньнікаў, разьмеркаваны ў барысаўскі будтрэст, падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека пасьля таго, як беларускі суд пастанавіў спагнаць з маладога спэцыяліста 13 мільёнаў рублёў за адмову адпрацоўваць па прымусовым разьмеркаваньні. Былы студэнт лічыць, што яго змусілі да прымусовай працы і парушылі яго права на справядлівы суд.
→Ліст Мінгарвыканкаму: піць піва на вуліцах дазволена. Раздрукуй і абараняй свае правы прафэсійна!

Дзякуючы актыўнай менскай блогерке Мінгарвыканкам афіцыйна абверг інфармацыю пра тое, што на вуліцах Менску забаронена піць піва. Цяпер кожны ў выпадку прэтэнзій з боку праваахоўных ворганаў можа спасылацца на афіцыйны адказ мэрыі гораду, копію якога адмыслоўцы раяць мець з сабой на ўсялякі выпадак у якасьці дадатковага аргумэнту.
→Фэст моладзевых арганізацыяў: знаёмствы і прызнаньні
29 траўня ў Менску прайшоў фэстываль моладзевых арганізацыяў і ініцыятываў — упершыню за больш чым пяць год такі прадстаўнічы моладзевы сход. На фэст з усёй Беларусі прыехала болей 50 прадстаўнікоў каля 30 незалежных арганізацыяў і праектаў. Новая генэрацыя беларускіх моладзевых ініцыятываў у 30 здымках і тэкставым рэпартажы на Generation.bY.
→29% менскіх студэнтаў у выпадку парушэньня іх правоў ня робяць нічога

У верасьні-кастрычніку 2008-га году моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» наладзіла апытаньне сярод 640 менскіх студэнтаў. Днямі яго вынікі зьявіліся ў Сеціве ў выглядзе pdf-брашуры «Правы студэнтаў».
→Гарадзенскага студэнта пераразьмеркавалі падалей ад грамадзкай дзейнасьці
Пяцікурсьнік Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту Алег Пронскі быў разьмеркаваны ў гаспадарку побач са Шчучынам, але сёньня студэнта, што аслухаўся наказаў з боку адміністрацыі ВНУ спыніць грамадзкую актыўнасьць, пераразьмеркавалі падалей — на ўсход Гарадзеншчыны — у Ашмянскі раён.
→Выключанага з-за непрыемнага паху ног галяндзкага студэнта аднавілі ва ўнівэрсытэце праз 10 год
Студэнт філязофіі Тэўніс Тэнбрук быў адлічаны ў 1999 годзе з ратэрдамскага Erasmus University, бо студэнты й выкладчыкі ўвесь час скардзіліся на жахлівы пах ад ягоных ног. Кажуць, смурод быў настолькі моцны, што ў адной аўдыторыі з гора-студэнтам ніхто проста ня вытрымліваў. Але ў выніку разьбіральніцтва судзьдзя заявіў, што ніхто ня меў права адлічаць студэнта і параіў іншым «заткнуць насы».
→У Менску пройдзе Міжнародная студэнцкая школка правоў чалавека і правоў студэнтаў
Двухдзённае навучаньне пройдзе ў Менску ў канцы лютага. У Школцы прымуць удзел студэнты і маладыя актывісты зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Да ўдзелу запрашаюць грамадзкіх актывістаў, праваабаронцаў, а таксама ўсіх зацікаўленых у азнаямленьні з асновамі правоў чалавека і правоў студэнтаў.
→Конкурс: правы чалавека ў Беларусі праз аб’ектыў фотакамэры
Да дня прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць фотаконкурс на тэму правоў чалавека. Будзе дзьве намінацыі: найлепшае прафэсійнае фота і найлепшае аматарскае фота. Працы будуць уключаныя ў экспазыцыю «Правы чалавека праз аб’ектыў фотакамэры», што пройдзе ў Вільні, а пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы.
→Конкурс для маладых рэжысэраў: правы чалавека

Калі цябе хвалююць праблемы чалавецтва і ты неабыякава ставісься да парушэньняў правоў іншых людзей, калі ты малады й крэатыўны — твой погляд змогуць убачыць тысячы людзей. Міжнародный кінафэстываль, прысьвечаны правам чалавека, абвяшчае прыём працаў: фільмаў, ролікаў і мультфільмаў, — аўтарам якіх меней за 19 год.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп