Трэнінгі па правох студэнтаў у Менску

Усім студэнтам, у якіх ёсьць ня толькі тусоўкі, сэсіі і студэнцкі білет, але й імкненьне да справядлівасьці, прысьвячаецца. Калі ты адчуваеш, што Твае правы парушаюцца, Калі цябе абурае, калі чыніцца несправядлівасьць і ты не заўсёды ведаеш, што з гэтым можна зрабіць, МПГ «Студэнцкая Рада» запрашае прыняць удзел у трэнінгах па падвышэньні прававой культуры ў сфэры правоў студэнтаў.

На трэнінгах можна:

  • пазнаць, якія ў студэнта ёсьць правы;
  • зразумець, што значыць быць сапраўдным студэнтам;
  • усьвядоміць, чаму трэба змагацца з несправядлівасьцю;
  • разабрацца, як абараняць свае правы і правы іншых студэнтаў.

Першы трэнінг адбудзецца ўжо 7 лютага 2010 году ў Менску.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна адказаць на наступныя некалькі пытаньняў і даслаць іх на электронную пошту treningi.studrada@gmail.com не пазьней 4 лютага (улучна):

  • Прозьвішча, імя
  • ВНУ, факультэт і курс
  • Чаму ты жадаеш патрапіць на трэнінг?
  • Хто па тваім меркаваньні, сапраўдны студэнт?

Ці патэлефануйце па тэл. арганізатарам: (+375 29) 221 06 97 Аляксандра Дзікан, (+375 29) 314 43 75 Яўгенія Андрэюк.

Адбор будзе праходзіць на конкурснай аснове пры папярэдняй гутарцы.

«Студэнцкая Рада»

10:30, 03/02/2010 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.