На пару помніку студэнту ў Полацку «пасадзяць» студэнтку
![На пару помніку студэнту ў Полацку «пасадзяць» студэнтку](mediashare/z0/o5p9gw2cc69fqdxnlm1gmjqt8gqox4-tmb.png)
Толькі ўвосень у Полацку паставілі помнік студэнту — двухмэтровы сярэдневяковы навучэнец у шапцы, з пяром ды кнігамі. Напэўна, каб «студэнту» ня было сумна, у іншым корпусе ўнівэру «пасадзяць» яму пару — сучасную «студэнтку» з мабільнікам. Ноўтбук падаўся мясцовым банальным атрыбутам.
→Сьцяна Цоя вернецца ў Менск
![Сьцяна Цоя вернецца ў Менск](mediashare/0w/dyaju6hagi25ys9b209i8k46izy78f-tmb.png)
Сьцяна Цоя будзе адноўленая насупраць КЗ «Мінск» «пасьля наступленьня спрыяльных пагодных умоваў». Вяртаньня сьцяны дамагліся грамадзкія актывісты праз збор подпісаў.
→У Полацку плянуюць пабудаваць помнік студэнту
![У Полацку плянуюць пабудаваць помнік студэнту](mediashare/ei/a6ri1gg8xohxk2ytxmw8shob7q6bqc-tmb.png)
З такой ініцыятывай выступілі Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і гарвыканкам. Помнік студэнту плянуюць надзяліць «галоўнымі рысамі студэнтаў усіх часоў: свабодалюбства, адухоўленасьць, незалежнасьць поглядаў».
→Менскія ўлады адновяць «Сьцяну Цоя» каля стадыёна «Дынама»
![Менскія ўлады адновяць «Сьцяну Цоя» каля стадыёна «Дынама»](mediashare/ox/y1ib6vitee6th0735xfde3219mun11-tmb.png)
Менгарвыканкам паведаміў актывістам, якія сабралі каля 1990 подпісаў за аднаўленьне «Сьцяны Цоя», што помнік лідару гурта «Кіно» будзе адноўлены на скрыжаваньні вуліц Беларускай і Ўльянаўскай, непадалёк ад стадыёна «Дынама».
У Менску зьнесьлі «Сьцяну Цоя»
![У Менску зьнесьлі «Сьцяну Цоя»](mediashare/ps/1z8phjrw5bxl7ogqncadhk3cuuxon5-tmb.png)
Сьцяна, прысьвечаная Віктару Цою, болей не існуе ў Менску. На тэрыторыі, дзе яна знаходзілася, плянуецца пабудаваць высокі гатэль. Сучасныя маладыя прыхільнікі «Кіно» абмяркоўваюць магчымасьці стварэньня памятнага знаку ў іншым месцы горада і спадзяюцца на прыхільнае стаўленьне ўладаў.
→2008 год абвешчаны Міжнародным Годам Бульбы
У Менску так і не паставілі помнік бульбе, але наш «другі хлеб» не застанецца без увагі: ў межах Году бульбы ААН праводзіць конкурс фотаздымка і малюнка. Жадаеце ўшанаваць «сымбаль беларусаў» - чытайце ўмовы і ўдзельнічайце ў конкурсе, тым больш што прызы абяцаюць каштоўныя.
→У двары філфака БДУ ня будзе памятнага знака Быкаву
Па ініцыятыве краязнаўцы Анатоля Белага створаны памятны знак народнаму пісьменьніку Беларусі Васілю Быкаву. Спадар Белы прапанаваў рэктару БДУ ўсталяваць знак у двары філфака БДУ, аднак яму было адмоўлена.
→У Сумах адчынілі памятны знак у гонар студэнцкага руху
Год таму сумскія студэнты (Украіна) арганізавалі акцыю пратэсту супраць аб'яднаньня трох мясцовых вышэйшых навучальных установаў. У рэшце прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма пад ціскам студэнтаў скасаваў такое рашэньне.
Памятны знак у гонар студэнцкага руху усталяваны у сквэры Т.Г. Шаўчэнка. Менавіта на гэтым месцы год таму стаялі намёты сумскіх студэнтаў.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)